wd wp Пошук:

Зіновій Іосіфавіч Бабій

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабій.

Зіновій Іосіфавіч Бабій (27 студзеня 1935, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — 27 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), акцёр

. Народны артыст БССР (1964)[1], пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959)[1] і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова[1]. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі[1].

Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана[1].

Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («Фаўст(руск.) бел.» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («Тоска(руск.) бел.» і «Багема(руск.) бел.» Д. Пучыні), Каніо («Паяцы(руск.) бел.» Р. Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар(руск.) бел.» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя(руск.) бел.» С. Танеева(руск.) бел.); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («Атэла(руск.) бел.»)[1].

Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар[1], які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.

Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе[1].

Памяць

23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Бабий Зиновий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с.
  2. Адкрытае сэрца Зіновія Бабія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскім ваяводстве
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Акцёры СССР