wd wp Пошук:

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага (укр.: Національна музична академія України імені Петра Чайковського) — вядучая вышэйшая музычная адукацыйная ўстанова Украіны. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці.

Гісторыя

27 кастрычніка 1863 года было адкрыта Кіеўскае аддзяленне Імператарскага рускага музычнага таварыства (ІРМТ). У студзені 1868 года на яго базе было адкрыта Кіеўскае музычнае вучылішча, якое ў 1913 годзе было ператворана ў кансерваторыю. Першым рэктарам стаў Уладзімір Пухальскі. Ператварэнню ўстановы ў кансерваторыю паспрыялі вядомыя музыканты, у тым ліку Сяргей Рахманінаў, Аляксандр Глазуноў. У 1925 годзе малодшыя класы кансерваторыі вылучылі ў асобную ўстанову — музычны тэхнікум. У 1934 годзе пры кансерваторыі была адчынена Сярэдняя спецыяльная музычная школа імя Міколы Лысенкі. У 1938 годзе кансерваторыя атрымала Ордэн Леніна, а ў 1940 годзе атрымала імя Пятра Чайкоўскага. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў 1995 годзе кансерваторыя набыла статус Нацыянальнай музычнай Акадэміі. Але ў размоўнай мове часцей ужываецца былая назва — Кансерваторыя. Таксама студэнты карыстаюцца і скарачэннем — Конса.

Сучаснасць

Падчас Аранжавай рэвалюцыі будынак акадэміі выкарыстоўваўся для патрэбаў маніфестантаў. Студэнты Акадэміі пераважна таксама актыўна падтрымалі Рэвалюцыю[1]

Будынак акадэміі

Размешчаны каля галоўнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці. Будынак кансерваторыі пабудаваны ў 90-х гадах 19 стагоддзя. Спачатку гэта быў гатэль «Кантыненталь» (руск.: Континента́ль). Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны будынак адбудаваны, у 19551958 была пабудавана канцэртная зала. Будынак Акадэміі мае чатыры паверхі і дзве залы («Малую» і «Вялікую»). У Вялікай зале праходзяць канцэрты і пастаноўкі опер, а ў малой — пераважна канцэрты студэнтаў Акадэміі.

Навучэнцы

Зноскі

  1. Студенти Національної музичної академії оголосили страйк(укр.)  // Украіна маладая, 4 снежня 2004

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кансерваторыі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кансерваторыі Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных