wd wp Пошук:

Руджэра Леанкавала

Руджэ́ра Леанкава́ла (італ.: Ruggero Leoncavallo; 23 красавіка 1857, Неапаль — 9 жніўня 1919, Монтэкаціні-Тэрмэ) — італьянскі кампазітар.

Біяграфія

Бацька — Вінчэнца Леанкавала, суддзя; маці — Вірджынія д’Аурыа, з сям’і неапалітанскіх мастакоў і скульптараў[6].

Вучыўся ў Неапалітанскай кансерваторыі ў Лаўра Росі па класе кампазіцыі і ў Беньяміна Чэзі па класе фартэпіяна. У 1878 годзе скончыў літаратурнае аддзяленне Балонскага ўніверсітэта, дзе быў вучнем Джазуэ Кардучы, атрымаў званне доктара літаратуры[7].

У юнацтве быў выдатным піяністам-акампаніятарам; захаваліся запісы твораў у выкананні Леанкавала і Энрыка Каруза. Як акампаніятар гастраляваў у Англіі, Францыі, Германіі, Галандыі, Егіпце. Некаторы час, працягваючы складаць музыку, працаваў настаўнікам спеву[7].

Творчасць

У сваёй опернай творчасці прытрымліваўся прынцыпаў верызму.

Аўтар больш за 20 опер, самая папулярная з якіх — «Паяцы» (лібрэта Леанкавала, 1892, тэатр «Даль Вермэ», Мілан). Вядомыя таксама яго оперы «Багема» (1897; адзін з варыянтаў назвы — «Жыццё Лацінскага квартала»), «Заза» (1900), «Цыганы» (1912), «Цар Эдып» (1920, не скончана). Аўтар аперэты «Маленькая каралева руж» (1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, балета «Жыццё марыянеткі» (каля 1900), сімфанічнай паэмы «Серафіта» (1894), рамансаў і песень, фартэпіянных сачыненняў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118779559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 Leoncavallo, Ruggiero // The Enciclopædia Britannicа — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao. — P. 757.
  6. Руджеро Леонкавалло. Биография(нявызн.). Сайт Н. В. Дроздовой. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2012.
  7. 1 2 Руджеро Леонкавалло (Ruggero Leoncavallo)(нявызн.). Классическая музыка (5 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 21 мая 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Італіі
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Піяністы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Неапалі
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кампазітары аперэт
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Пістоя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Піяністы Італіі