wd wp Пошук:

Збірагі

Збі́рагі[1] (трансліт.: Zbirahi, руск.: Збироги) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, 10 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як казённая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1502 годзе тут існавала праваслаўная царква. Пад 1564 г. пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1566 годзе сяло — цэнтр Збіражскага войтаўства ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ. У 1568 годзе ўласнасць пана Рушчыца, потым Пацаў. У 1610 годзе ў вёсцы па фундацыі княгіні Агаты Пац з Сапегаў пабудавана драўляная ўніяцкая Параскева-Пятніцкая царква.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1866 годзе вучыліся 45 хлопчыкаў. Уніяцкая царква была ператворана ў праваслаўную. Маёнтак належаў графу Грабоўскаму. У 1886 годзе сяло, цэнтр Збіражскай воласці, у якую ўваходзілі 29 сёл (310 двароў). У 1897 годзе былі 2 царквы, працавалі карчма, валасное праўленне, народнае вучылішча.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Збіражскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе дзейнічаў касцёл. У 1938 годзе працавала пачатковая школа.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Збірагскага сельсавета. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас «Шлях Леніна», з 27 двароў у яго ўступілі 25. Меў 110 га раллі і 30 га сенакосу, 17 коней. 16 ліпеня 1954 года Збірагскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Тэльмінскага сельсавета. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Максімы[2].

Інфраструктура

Насельніцтва

Знакамітыя ўраджэнцы

Мікалай Акімавіч Пісканоўскі

Славутасці

Свята-Параскева-Пятніцкая царква са званіцай

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Чэрнінскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Збірагі
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта