wd wp Пошук:

Жыццё іншых

«Жыццё іншых» (ням.: Das Leben der Anderen) — нямецкі драматычны фільм 2006 года[17], дэбют сцэнарыста і кінарэжысёра Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка.

Фільм паказвае жыццё ў ГДР. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян і асабліва культурных дзеячоў.

Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне[18]. У гэты самы час кінасцэнарый фільма быў надрукаваны нямецкім выдавецкім домам «Suhrkamp Verlag[en]».

Фільм атрымаў намінацыю на прэмію «Залаты глобус» і стаў лаўрэатам прэміі «Оскар» 2007 года ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». Раней, у Германіі, фільм атрымаў сем «Нямецкіх кінапрэмій», у тым ліку ў катэгорыях «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы сцэнарый», «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы акцёр другога плана». Фільм быў прадстаўлены ў 11 намінацыях, і тым самым усталяваў новы рэкорд па колькасці намінацый на галоўную кінапрэмію Германіі.

Касавыя зборы кінастужкі склалі больш за 77 млн. долараў пры бюджэце ў 2 млн. долараў[19].

Сюжэт

Усходні Берлін, 1984 год. Адмысловая служба Штазі жорстка кантралюе жыццё грамадзян. Фанатычнаму агенту капітану Герду Візлеру прапануюць сачыць за драматургам Драйманам і ягонай сяброўкай. Аперацыя праходзіць пад пільным кантролем найвышэйшых палітычных колаў. Выкананне задання абяцае кар’ерны ўзлёт. Але заглыбіўшыся ў чужое жыццё, Візлер змяняецца сам. Шэры вінцік сістэмы сам становіцца чалавекам. Аднак рэпрэсіўную машыну ўжо не спыніць…

Акцёрскі склад

   Ульрых Мюэ[en]      капітан Герд Візлер
   Себасцьян Кох[en]      драматург Георг Драйман
   Марціна Гедэк[en]      Крыста-Марыя Зіланд
   Ульрых Тукур[en]      падпалкоўнік Антон Грубіц
   Томас Тыме[en]      міністр Бруна Гемпф
   Ханс-Уве Баўэр[en]      Паўль Хаўзер
   Фолькмар Кляйнерт[en]      Альберт Ерска
   Маціяс Брэнер[en]      Карл Вальнер
   Герберт Кнаўп[en]      Грэгар Гесенштайн
   Чарлі Хюбнер[en]      Уда

Саўндтрэк

Музычнае суправаджэнне да фільма напісалі кампазітары Габрыэль Ярэд і Стэфан Муша. Саўндтрэк быў выпушчаны 5 лютага 2007 года лэйблам Varèse Sarabande. Усе кампазіцыі ў саўндтрэку выконвае Пражскі філарманічны аркестр[en], дырыжор — Адам Клеменс[21].

Назва Працягласць
1. «The Invisible Front» 2:42
2. «HGW XX/7» 5:33
3. «Linienstrasse» 2:51
4. «The Betrayal» 2:05
5. «The Lives of Others» 5:13
6. «Sonata for a Good Man» 1:40
7. «Stasi Informant "Martha"» 4:20
8. «Faces of Love» 3:32
9. «Georg Dreyman, Dramatist» 1:27
29:23

Выхад

Прэм’ера фільма адбылася 15 сакавіка 2006 года ў Берліне. Карціна дэманстравалася на міжнародных кінафестывалях у Лакарна (6 жніўня), Тэльюрайдзе (3 верасня), Таронта (7 верасня), Хельсінках (17 верасня), Севільі (5 лістапада)[18].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 80 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[22]. Сярод іх 7 «Нямецкіх кінапрэмій», 3 «Еўрапейскія кінапрэміі», па адной прэміі «BAFTA», «Сезар» і «Оскар».

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Еўрапейская кінапрэмія 02.12.2006 Найлепшы еўрапейскі фільм «Жыццё іншых» Перамога [23][24]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк Намінацыя
Найлепшая еўрапейская актрыса Марціна Гедэк Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі акцёр Ульрых Мюэ Перамога
Найлепшы еўрапейскі сцэнарый Флорыян Хенкель фон Донэрсмарк Перамога
Найлепшы еўрапейскі кампазітар Габрыэль Ярэд, Стэфан Муша Намінацыя
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 10.12.2006 Найлепшы фільм на замежнай мове «Жыццё іншых» Перамога [25][26][27]
Спадарожнік 18.12.2006[en] Найлепшы фільм на замежнай мове[en] «Жыццё іншых» Намінацыя [28]
Найлепшая музыка да фільма[en] Габрыэль Ярэд Намінацыя
Оскар 25.02.2007 Найлепшы фільм на замежнай мове «Жыццё іншых» Перамога [29]
Сезар 22.02.2008 Найлепшы замежны фільм «Жыццё іншых» Перамога [30]
Польская кінапрэмія «Арлы» 14.04.2008[pl] Найлепшы еўрапейскі фільм «Жыццё іншых» Перамога [31]

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2008/01/25/movies/25mont.html Праверана 26 мая 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2007/02/09/movies/09live.html Праверана 26 мая 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 http://www.filmaffinity.com/es/film381846.html Праверана 26 мая 2016.
  4. http://www.imdb.com/title/tt0405094/ Праверана 26 мая 2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 europeanfilmawards.eu Праверана 21 лютага 2022.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 https://www.siamzone.com/movie/m/4410 Праверана 26 мая 2016.
  7. http://www.cinemarx.ro/filme/Das-Leben-der-Anderen-Vietile-altora-120833.html Праверана 26 мая 2016.
  8. 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0405094/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  9. 1 2 http://www.bbfc.co.uk/releases/das-leben-der-anderen-lives-others-film Праверана 26 мая 2016.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ČSFD — 2001.
  11. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 снежня 2019.
  12. 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20190720123534/https://www.europeanfilmacademy.org/2006.104.0.html Праверана 29 снежня 2019.
  13. https://web.archive.org/web/20200301175940/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/the-lives-of-others.5176 Праверана 1 сакавіка 2020.
  14. выгрузка даных Freebase — Google.
  15. http://www.kinokalender.com/film3035_das-leben-der-anderen.html Праверана 20 лістапада 2017.
  16. filmportal.de — 2005.
  17. Das Leben der Anderen (2006) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
  18. 1 2 Das Leben der Anderen — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
  19. The Lives of Others (2006)(англ.) . Сайт «Box Office Mojo». Праверана 9 верасня 2020.
  20. 1 2 The Lives of Others Soundtrack (2007)(англ.) . Сайт «Soundtrack.Net». Праверана 8 верасня 2020.
  21. Gabriel Yared & Stéphane Moucha – The Lives Of Others(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 8 верасня 2020.
  22. Das Leben der Anderen — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 верасня 2020.
  23. European Film Academy: Nominations 2006(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 9 верасня 2020.
  24. European Film Academy: Winners 2006(англ.) . Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 9 верасня 2020.
  25. 32nd Annual Los Angeles Film Critics Association Awards(англ.) . Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Праверана 26 ліпеня 2021.
  26. Brian Brooks.. AWARDS WATCH: New York Critics Pick “United 93” and “Letters from Iwo Jima” Top Choice in LA(англ.) . Сайт «IndieWire[en]» (11 снежня 2006). Праверана 13 мая 2022.
  27. Susan King.. N.Y. film critics laud ‘United 93’(англ.) . Сайт газеты «Los Angeles Times» (12 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 13 мая 2022.
  28. 2006 — Categories — International Press Academy(англ.) . Сайт «International Press Academy». Праверана 10 верасня 2020.
  29. The 79th Academy Awards(англ.) . Сайт кінапрэміі «Оскар». Праверана 9 верасня 2020.
  30. La Cérémonie des César 2008(фр.) . Сайт «Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа». Праверана 9 верасня 2020.
  31. Orły: Laureaci wg roku – 2008(польск.) . Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 9 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Фільмы 2006 года
Катэгорыя·Фільмы Sony Pictures Classics
Катэгорыя·Фільмы пра самагубства
Катэгорыя·Фільмы пра Штазі
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2006 года
Катэгорыя·Фільмы-трылеры 2006 года
Катэгорыя·Фільмы-трылеры Германіі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм
Катэгорыя·Фільмы пра Берлінскую сцяну
Катэгорыя·Фільмы пра пісьменнікаў
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Габрыэль Ярэд
Катэгорыя·Фільмы пра камунізм
Катэгорыя·Фільмы на нямецкай мове
Катэгорыя·Фільмы пра ГДР
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы»
Катэгорыя·Фільмы Германіі 2006 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
Катэгорыя·Кінарэжысёрскія дэбюты
Катэгорыя·Фільмы пра Берлін
Катэгорыя·Фільмы пра тэатр
Катэгорыя·Палітычныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы, знятыя ў Берліне
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы пра акцёраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы пра халодную вайну
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Флорыяна Хенкеля фон Донэрсмарка
Катэгорыя·Фільмы-драмы Германіі
Катэгорыя·Гістарычныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы пра шпіёнаў