wd wp Пошук:

Сцэнарый

Сцэна́рый (італ.: scenario; ад лац.: scaena - сцэна[1]) — літаратурна-драматычны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кіна- або тэлефільма. Сцэнарый у кінематографе, як правіла, нагадвае п’есу і падрабязна апісвае кожную сцэну і дыялогі персанажаў. Часам сцэнарый уяўляе сабой адаптацыю асобнага літаратурнага твора для кінематографа, у гэтым выпадку аўтар рамана бывае і аўтарам сцэнарыя (сцэнарыстам). Сцэнарыст — чалавек, які піша сцэнарый да фільму. Часам шматлікія сцэнарысты занятыя ў напісанні аднаго і таго ж сцэнарыя, перш чым рэжысёр абярэ лепшы. Неабавязкова аўтар кнігі робіцца сцэнарыстам пры яе экранізацыі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.442
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцэнарысты
Катэгорыя·Кінематограф
Катэгорыя·Сцэнарыі