wd wp Пошук:

Box Office Mojo

Box Office Mojo — амерыканскі вэб-сайт і найбуйнейшая ў свеце база даных, які сістэматычна і алгарытмічна адсочвае касавыя зборы ад кінапракату, а нядаўна абвясціў, што аўдыторыя сайта ў цяперашні час складае больш за два мільёны наведвальнікаў штомесяц. Збор дадзеных ідзе шляхам адсочвання апублікавання зводных дадзеных пракатчыкамі. Акрамя таго, можна адсочваць і агульную тэндэнцыю збораў фільма.

Гісторыя

Брэндан Грэй пачаў працу з сайта 7 жніўня 1998 года, робячы прагнозы для топ-10 самых прыбытковых фільмаў ЗША на наступныя выхадныя[3]. У 2002 годзе Шон Солсберы стаў яго партнёрам, і яны разам пашырылі сайт, дзякуючы чаму рэсурс наведвае да 2 мільёнаў наведвальнікаў у месяц[4].

Форум вэб-сайта ёсць даволі папулярным месцам для абмеркавання падрабязнасьцяў кінозбораў, а таксама збораў некаторых найбольш вядомых відэагульняў «Fantasy Box Office» («фэнтэзійнай бокс-офіс») і «Create A Year of Movies» («Ствары год фільмаў»).

У ліпені 2008 года вэб-сайт быў набыты IMDb, які сам належыць «Amazon»[5][6]. Пасля пакупкі сайта «Amazon» «Fantasy Box Office» і «Create A Year of Movies» былі закрытыя па фінансавых прычынах.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/pressroom/ Праверана 27 снежня 2017.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  3. Forecast Archive 1998 (нявызн.). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы August 16, 2000. Праверана May 3, 2020.
  4. «About Box Office Mojo» Архівавана 19 лістапада 2010 года.
  5. Engleman, Eric Amazon’s IMDb movie trivia site acquires rival Box Office Mojo (нявызн.) (недаступная спасылка). TechFlash (17 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 13.09.2020.

  6. Fritz, Ben IMDB links up with Box Office Mojo (нявызн.) (недаступная спасылка). Variety (15 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 17 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кінасайты
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Базы даных фільмаў у Інтэрнэце