wd wp Пошук:

AllMovie

«AllMovie»[2] (англ.: AllMovie) — амерыканская інтэрнэт-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, тэлепраграмы, біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа[3].

Гісторыя

Сайт «All-Movie» Guide быў заснаваны Майклам Эрлеўайном[en] ў 1994 годзе[4] як дадатак да праекта «All-Music Guide», прысвечанага музычным запісах. У новай базе даных былі сабраныя падрабязныя звесткі пра фільмы, уключаючы асноўныя выходныя даныя, акцёрскі склад, інфармацыю аб здымачных групах і вытворчых кампаніях. Ліцэнзію на выкарыстанне базы набыло больш за 10000 розных фірмаў, пачынаючы ад кінадыстрыб’ютараў і заканчваючы вэб-сайтамі і пунктамі рознічнага продажу.

У канцы 2007 года кампанію All Media Guide, уладальніка сайтаў «AllMusic», «AllMedia» і «AllGame», набыла «Macrovision» (пазней Rovi Corporation) за $ 102 млн ($ 72 млн выплачана адразу, тыя, што засталіся 30 млн — на працягу наступнага года)[5][6]. З 2011 па 2013 гады доступ да баз ажыццяўляўся праз агульны сайт AllRovi.com.

У жніўні 2013 года «AllMovie» разам з «AllMusic» і «AllGame» былі набыты амерыканскай кампаніяй «All Media Network, LLC»[7].

16 красавіка 2015 года «Blinkx Plc» набыла «All Media Network» і правяла рэбрэндынг вэб-сайта пад новым уніфікаваным банэрам «RhythmOne Group»[en][8][9].

Офісы «AllMovie» знаходзяцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, і ў Эн-Арбар[en], штат Мічыган, ЗША.

Апісанне

База даных «AllMovie» з’яўляецца ўсёабдымнай і ўключае асноўную інфармацыю пра аўдыёвізуальныя прадукты, выканальніцкія і вытворчыя даныя, сінопсісы, прафесійныя агляды, біяграфіі, спасылкі паміж данымі. Яна прапануе значную колькасць функцый і паслуг, даступных кожнаму карыстальніку, які наведвае вэб-сайт.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. AllMovie – Movies and Films Database (нявызн.). All Media Network. — «©2014 AllMovie, a division of All Media Network, LLC»  Праверана 10.12.2022. (англ.)
  3. Haddad, Michael (2005). The screenwriter’s sourcebook: a comprehensive marketing guide for screen and television writers. Chicago, Ill: Chicago Review Press. p. 333. ISBN 1-55652-550-8. https://archive.org/details/screenwriterssou0000hadd.  (англ.)
  4. Bowe, Brian J.. Make it or Break it (нявызн.) (недаступная спасылка). Metro Times (24 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 10 снежня 2020. (англ.)
  5. BusinessWire (6 лістапада 2007). Macrovision Agrees to Acquire All Media Guide Holdings, Inc.. Прэс-рэліз. Праверана 10.12.2020. (англ.)
  6. Macrovision Corporation, acquired All Media Guide Holdings, Inc. (нявызн.) (недаступная спасылка). Mandasoft (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2013. Праверана 10.12.2020. (англ.)
  7. Digital Entertainment Veterans Launch ‘All Media Network’ to Perfect Digital Media Discovery (нявызн.). BusinessWire (3 снежня 2013). Праверана 10.12.2020. (англ.)
  8. Introducing RhythmOneBlog - RhythmOne (нявызн.). www.rhythmone.com. Праверана 10.12.2020. (англ.)
  9. BLINKX ACQUIRES ALL MEDIA NETWORK, LLC - Newsroom - RhythmOne (нявызн.). investor.rhythmone.com. Праверана 10.12.2020. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Базы даных фільмаў у Інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінематограф ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Кінасайты
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта