wd wp Пошук:

Гусь-піскулька

Anser erythropus
Anser erythropus

Піску́лька ці гусь-піскулька (Anser erythropus) — птушка сямейства Качыныя (Anatidae), дробная гусь. Назву сваю атрымала за піск, які выдае ў палёце.

Агульная характарыстыка

Піскулька па афарбоўцы падобная да белалобай гусі, аднак значна меншая ростам. Таксама мае больш кароткую дзюбу. Дзюба ружовага колеру[1]. Дарослыя піскулькі маюць вялікую белую пляму на ілбе, якая распаўсюджваецца амаль да макаўкі галавы. Вакол вачэй голае кольца жоўтага колеру[1]. Маса дарослай птушкі ад 1,6 да 2,5 кг. Даўжыня цела 53—66 см, размах крылаў 125—135 см. Самка меншая за самца.

Пашырэнне

Пералёты від. Гнездавы арэал разарваны — крайняя поўнач Еўразіі (Скандынавіі, Расіі), зрэдку[1] на поўдні архіпелага Новая Зямля. Тыповы біятоптундра ў рачных далінах, якія параслі групамі кустоў, а таксама горныя азёры. Пасля гнездавога перыяду вылятае ў стэпы, палі непадалёку ад вады.

Месца зімовак: заходняя, цэнтральная і паўднёва-ўсходняя часткі Еўропы, паўднёвая частка Каспійскага мора, паўднёвая і заходняя частка Чорнага мора, Малая Азія, Блізкі Усход, дэльта ракі Ніл, Паўднёва-Усходняя Азія (разам з Японіяй).

На тэрыторыі Беларусі рэдкі від, сустракаецца ў час транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо на сухой аснове каля вадаёмаў у траве, хмызняку, на скалах[1], неакуратна выкладзена мохам (часам з травяністай расліннасцю); на пачатку наседжвання пуху мала.

Яйкі (4—8) з рознымі канцамі, часам блізкія да эліптычных, светла-жаўтаватыя. Памеры: 74,5 х 47,0 мм.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 470. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Уразлівыя віды