wd wp Пошук:

Белалобая гусь

Белалобая гусь (Anser albifrons) — птушка з роду гусей сямейства качыных.

Апісанне

Белалобая гусь блізкая па знешнім выглядзе да шэрай гусі, але крыху драбнейшая. Яна мае бурую афарбоўку цела, жывот бялёсы з чорнымі плямамі, некаторыя пёры ў крылах таксама белыя. Дзюба ружовая. У аснове дзюбы белая пляма, за якое від і атрымаў назву. Маладыя асобіны белай плямы на ілбе і плям на жываце не маюць. Маса белолобай гусі вагаецца ад 2 да 3,2 кг. Даўжыня цела 62-78 см, размах крылаў 125-165 см. Самка меншая за самца.

Распаўсюджанне

Белалобая гусь гняздуецца ў тундры Еўразіі, Грэнландыі і Паўночнай Амерыкі. Гусі з Еўропы зімуюць ля Міжземнага, Чорнага і Каспійскага мораў. Ляціць таксама ў Сярэднюю Азію, Індыю, Кітай, Карэю і Японію.

Насяляе кантынентальныя вадаёмы сярод кусцікавай тундры; у паслягнездавы перыяд: марскiя ўзбярэжжы, а таксама стэпы i сельскагаспадарчыя палi паблiзу вялiкiх вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо звычайна сярод травянiстай раслiннасцi, няроўнасцей тэрыторыi, неакуратна высланае сухой раслiннасцю i пухам.

Яйкi (4-6) часта амаль элiптычныя, белыя з жаўтаватым або шэрым адценнем. Памеры: 81 х 54 мм

Падвiды

Адрозніваюцца 2 падвіды:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1769 годзе
Катэгорыя·Гусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай