wd wp Пошук:

Біятоп

Біятоп (ад грэч.: βίος — жыццё, τόπος — месца) — участак тэрыторыі (сушы або вадаёма) з аднароднымі ўмовамі асяроддзя, заняты пэўным біяцэнозам.

Біятоп з’яўляецца складальнікам біягеацэнозу[1] і ўключае ў сябе паветра з кліматычнымі фактарамі (кліматоп), глебу (эдафатоп) і ваду (гідратоп). Гэтыя кампаненты ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і фарміруюць асяроддзе пражывання біяцэнозу. Біяцэноз сваім існаваннем змяняе стан біятопа. У сваю чаргу біятоп, змяніўшыся, можа паўплываць на відавы склад біяцэнозу.

У больш вузкім сэнсе пад біятопам разумеюць асяроддзе існавання комплексу жывёл і раслін, уваходзячых у біяцэноз[1].

Зноскі

  1. 1 2 Биотоп Архівавана 10 мая 2012. // Навукова-асветніцкі партал «Вся Биология» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Экасістэмы