wd wp Пошук:

Гранд-Мэнан

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Гранд-Мэнан (англ.: Grand Manan) — востраў у заліве Фандзі, частка канадскай правінцыі Нью-Брансуік. Плошча — 137 км². Насельніцтва (2016 г.) — 2360 чал.

Геаграфія

Востраў Гранд-Мэнан месціцца ў заходняй частцы заліва Фандзі за 75,9 км ад буйнога канадскага горада Сент-Джон і за 10,8 км ад ўзбярэжжа амерыканскага штата Мэн. Абрысы вострава нагадваюць трохкутнік. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 24,62 км. Найбольшая шырыня — 10,5 км.

Гранд-Мэнан мае доўгую і складаную геалагічную гісторыю. Асноўны масіў сушы сфарміраваўся ў выніку некалькіх серый вулканічнай актыўнасці, што пачалася ў дакембрыі, але асноўная серыя прыпала на юрскі перыяд. Заходні бераг з высокімі скаламі ўяўляе сабою тэктанічны разлом, які аддзяляе Гранд-Мэнан ад некалькіх драбнейшых астравоў з агульнай плошчай 5 км². На востраве сустракаюцца граніты, чырвоны пясчанік, асадкавыя пароды з узростам да 550 млн гадоў. Паўночная частка ў значнай ступені фарміравалася пад уздзеяннем апошняга ледавіковага перыяду. На яе паверхні шмат валуноў.

Клімат вільготны кантынентальны. Зіма прахалодная. У студзені сярэднія тэмпературы вагаюцца ад −4,6 °C да −0,3 °C. У жніўні сярэдняя тэмпература каля +18,7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1252,2 мм.

Прырода

Для вострава Гранд-Мэнан характэрна дамінаванне лугавой расліннасці з частымі зараснікамі хмызнякоў і лоз. У выніку ізаляцыі ад мацерыка фаўна сушы адносна бедная. Сустракаецца некалькі відаў грызуноў і кажаноў. У мінулым востраў таксама насялялі бабры, відавочна вынішчаныя ў XVII ст. Перасяленцы канца XVIII ст. іх ужо не сустрэлі. Зноў бабры з’явіліся на Гранд-Мэнане толькі ў сярэдзіне XX ст. дзякуючы дзейнасці чалавека. Сюды таксама былі завезены алені. Гранд-Мэнан знаходзіцца на шляху птушыных сезонных міграцый. Арнітолагі зарэгістравалі на ім болей за 360 відаў птушак. Марскія воды каля вострава населены кітамі, цюленямі, шматлікімі рыбамі і беспазванковымі.

Гісторыя

Да прыходу еўрапейцаў Гранд-Мэнан наведваўся індзейцамі. Сучасная назва паходзіць ад слова munanook («востраў» на мове пасамакуоды). У 1604 г. на ім спыняўся Самюэль дэ Шамплейн. Востраў быў фармальна ўключаны ў склад Новай Францыі. У выніку Сямігадовай вайны ўвайшоў у склад брытанскіх калоній. У 1784 г. на ім стала пасяліліся амерыканскія лаялісты. Захаваўся дом Мозэса Герыша, аднаго з першых пасяленцаў. У нашы дні ён пераўтвораны у музей.

Асноўным заняткам астравіцян з’яўлялася рыбалоўства. Гранд-Мэнан быў знакаміты ловам селядцоў, пазней — амараў. Да канца XX ст. прыродныя багацці марскіх вод былі ў значнай ступені вычарпаны, а таму лоў абмежавалі. Адносна новай эканамічнай галіной з’яўляецца турызм, але прыбыткі ад яго пакуль нязначныя. Астравіцяне насяляюць 3 прыбярэжныя вёскі. Дзейнічае сталая паромная пераправа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нью-Брансуік
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта