wd wp Пошук:

Самюэль дэ Шамплейн

Самюэль дэ Шамплейн (фр.: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя — 25 снежня 1635) — французскі гідрограф, даследчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.

У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Святога Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р. Св. Лаўрэнція заснаваў горад Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р. Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція і іншых дасягнуў возера Гурон.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канадзе
Катэгорыя·Постаці Канады
Катэгорыя·Мараплаўцы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1635 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Шаранта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Квебек
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1567 годзе