wd wp Пошук:

Дакембрый

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Дакембрый — найстаражытнейшыя тоўшчы зямной кары і час, адпаведны іх утварэнню.

Папярэднічаў кембрыйскай сістэме (перыяду). Ахоплівае 6/7 геалагічнай гісторыі Зямлі. Працягласць фарміравання слаёў дакембрыя — ад узнікнення найстаражытнейшых парод з радыеметрычным узростам (больш за 3,9 млрд. гадоў назад) да пачатку кембрыю (каля 540— 530 млн. гадоў назад).

Падзяляецца на архей, які ўключае глыбокаметамарфізаваныя і гранітызаваныя пароды (гнейсы, мігматыты, крышталічныя сланцы, амфібаліты, кварцыты, мармуры і інш.), і пратэразой, што аб’ядноўвае менш змененыя асадкавыя і вулканагенныя тоўшчы. Мяжа паміж імі праходзіла прыкладна 2,5 млрд. гадоў назад. 3 1990 прынята больш дэталёвае стратыграфічнае расчляненне дакембрыя: архей падзелены на ніжні і верхні (з раздзелам каля 3150 млн. гадоў); ніжні пратэразой — на ніжні і верхні (з раздзелам каля 1900 млн. гадоў); верхні пратэразой — на рыфей (ніжні, сярэдні, верхні) і венд (ніжні і верхні) з раздзелам каля 650 млн. гадоў.

Адклады ранняга дакембрыя (архей і ніжні пратэразой) складаюць фундамент старажытных платформ. Яны выходзяць на паверхню шчытоў (Балтыйскага, Украінскага, Паўднёва-Афрыканскага, Канадскага і інш.), а таксама знаходзяцца ў ядрах складкавых утварэнняў геасінклінальных абласцей. дакембрый — час павышанай тэктанічнай актыўнасці (гл. дакембрыйская складкавасць).

Мяркуюць, што з дакембрыем звязаны пачатак працэсаў тэктонікі пліт, утварэнне асноўнага аб’ёму (60—80%) хантынентальнай зямной кары, узнікненне кіслароднай атмасферы, гідрасферы і зараджэнне жыцця, аб чым сведчаць шматлікія рэшткі блакітна-зялёных водарасцей, страматаліты, а таксама прыкметы існавання бесшкілетаых жывёл.

З дакембрыем звязаны буйнейшыя радовішчы жалезных, уранавых, марганцавых, хромавых, сульфідных нікелевых, кобальтавых і іншых руд, радовішчы алюміневай сыравіны, золата, поліметалаў. У верхніх слаях дакембрыя трапляюцца паклады нафты.

На тэр. Беларусі ўтварэнні дакембрыя развіты ўсюды. Тоўшчы ранняга дакембрыя падзяляюцца на серыі, шчучынскую і кулажынскую (архей); аколаўскую і жыткавіцкую (ранні пратэразой) і складаюць крышталічны фундамент, у якім выяўлены радовішчы рэдкіх металаў, 2 радовішчы будаўнічага каменю, 2 праяўленні жалеза (Аколаўскае і Навасёлкаўскае) і шэраг дробных — жалеза, каляровых і рэдкіх металаў, валастаніту, графіту. У верхнім дакембрыі выяўлены вялікія запасы падземных вод.

Літаратура

шкала часуДакембрый

Дк Кембрый Ардовік Сіл. Дэвон Карбон Пер. Трыяс Юра Мел Палеаг. Нг Чц
54248844341635929925120014666232
 ◄ млн. гадоў назад 
[▲](/Кембрыйскі_выбух "Кембрыйскі выбух")[▲](/Дэвонскае_выміранне "Дэвонскае выміранне")[▲](/Масавае_пермскае_выміранне "Масавае пермскае выміранне")[▲](/Трыясавае_выміранне "Трыясавае выміранне")[▲](/Мел-палеагенавае_выміранне "Мел-палеагенавае выміранне") Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Геахраналагічная шкала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дакембрый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула