wd wp Пошук:

Амары

Амары (Nephropidae, часам Homaridae) — сямейства буйных марскіх дзесяціногіх ракаў.

Апісанне

Нагадваюць рачных ракаў, але большыя памерам. Найвядомейшыя: еўрапейскі амар (Hommarus gammarus), даўжыня да 65 см, маса да 11 кг; амерыканскі амар (Homarus americanus), даўжыня да 63 см, маса 15 кг; нарвежскі амар (Nephrops norvegicus), даўжыня да 32 см, маса 7 кг. Характэрна наяўнасць магутных клюшняў на першай пары кадзільных ног, наступныя 2 пары з клюшнямі меншых памераў.

Пашырэнне

Водзяцца ў Атлантычным акіяне і ў злучаных з ім морах. Жывуць на скалістым, камяністым або жвірыстым грунце. Удзень хаваюцца сярод камянёў, ноччу кормяцца малюскамі і іншымі беспазваночнымі.

Асаблівасці біялогіі

Растуць павольна, жывуць да 50 гадоў. Палавой спеласці дасягаюць на 6-м годзе.

Класіфікацыя

Промысел і развядзенне

Далікатэс, аб’ект промыслу і развядзення.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзесяціногія ракападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара