«Гер Манеліг» (шведск.: Herr Mannelig, літаральна Пан Манеліг) — сярэдневяковая скандынаўская народная балада. Арыгінальны тэкст напісаны на старанарвежскай мове, аднак, улічваючы, што ў той час гэтая мова быў распаўсюджана па ўсім Скандынаўскім паўвостраве, якая толькі пасля раскалолася на нарвежскую і шведскую, вызначыць канкрэтную прыналежнасць балады да нейкай краіны вельмі складана.
Балада расказвае пра жанчыну-тролічыху, якая была закахана ў рыцара Манеліга і жадала стаць чалавекам. Паводле распаўсюджанай у Скандынавіі легенды, троль мог стаць чалавекам, калі іншы чалавек пакахае яго. Аднак, нягледзячы на ўсе абяцаныя троліхай чароўныя дары, гер Манеліг адхіліў яе каханне, асабліва падкрэсліваючы, што троліха не з’яўлялася хрысціянкай.
Балада мае шэраг мелодый, якія мала адрозніваюцца паміж сабой, а таксама перакладзена на некалькі моў, у тым ліку англійскую, нямецкую, італьянскую, беларускую, рускую, чэшскую і іншыя. Сярод сучасных выканаўцаў гэтай балады можна назваць гурты Garmarna, Haggard, In Extremo, Litvintroll і іншыя.
|
|