Garmarna — шведскі фолк-рок гурт, заснаваны ў 1990. Большасць іх песняў з’яўляюцца адаптаванымі старымі скандынаўскімі баладамі.
Garmarna заснаваная ў 1990. Стэфан Брысланд-Фэрнэр, Готэ Рынгквіст і Рыкард Уэстман захапіліся старой шведскай музыкай, якую яны пачулі ў тэатры. Яны пачалі шукаць старыя запісы і інструменты. Праз год ад пачатку супольнай музычнай дзейнасці да іх далучыўся бубнач Енс Хёглін.
У 1992 гурт запісаў свой максі-сінгл. Музыкі вырашылі, што жаночы вакал надасць яркасці да іх сумнай музыкі, і запрасілі ў гурт Эму Хэрдэлін, сваю даўнюю сяброўку, у якасці часовага вакаліста дзеля запісу максі-сінгла. Яна афіцыйна далучылася да гурта ў 1993. Дэбютны дыск добра прадаваўся ў Швецыі, да таго ж гурт правёў свой першы тур па Скандынавіі.
Для запісу альбома Vittrad гурт вырашыў выкарыстаць некаторыя сэмплы і секвенсэр. У 1994 выдавецтва Omnium перавыдала альбом Vittrad у ЗША, з англійскімі перакладамі старых песень.
Garmarna пачала працяглы тур па Германіі і выдала новы альбом Guds Spelemän у 1996. Гэты альбом таксама быў вельмі папулярным у Швецыі і быў заўважаны музычнымі крытыкамі з іншых краін.
У 1998 гурт Garmarna выступіў з серыяй канцэртаў па цэрквах Паўночнай Швецыі з праграмай-інтэрпрэтацыяй сярэднявечных работ Хільдэгарда фон Бінгена, разам з актрысай Фелісіяй Конрад.
У 1999 гурт запісвае свой трэці альбом пад назвай Vedergällningen. Кампазіцыі з гэтага альбома больш гарнуліся па стылю да року і трып-хопу.
Адразу пасля Vedergällningen гурт вярнуўся ў студыю дзеля заканчэння паўнавартаснага альбома з музыкай Хільдэгарда фон Бінгена, які быў выдадзены ў 2001.[1]