wd wp Пошук:

Герань рассечаная

Герань рассечаная[3][4] (Geranium dissectum L.) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Этымалогія: лац.: dissectum — «дробна нарэзаны».

Апісанне

Аднагадовая, рэдка двухгадовая трава, вышынёй ад 10 да 40, рэдка да 60 см, мае стрыжневы корань. Сцеблы прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя валаскамі. Сцябловае лісце супрацьлеглае. Кветканосы 1-3 см даўжынёй, карацей лісця. Кветаножкі залозіста-валасістыя, 1.5-2.5 см даўжынёй. Кветкі дробныя з максімальным дыяметрам 1.5 см Пялёсткі 3.5-6.5(8) мм, зваротна-яйкападобныя, чырвона-фіялетавага колеру. Створкі пладоў валасістыя, носік залозісты. Цвіце з сакавіка па чэрвень[5][4].

Распаўсюджанне

Паўночная Афрыка: Алжыр; [пн] Егіпет [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Заходняя Азія: Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Данія; Фінляндыя [пд.]; Ірландыя; Нарвегія [пд.]; Швецыя [пд.]; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Швейцарыя, Эстонія, Латвія; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах[6].

Расце на палях, уздоўж дарог і ў садках. Расце ва ўмерана сухіх, багатых пажыўнымі рэчывамі, гліністых глебах. У Баварскіх Альпах падымаецца да 1200 м над узроўнем мора[5].

Ва Украіне расце ў садах, на палях, абочынах дарог, пустазельных месцах, саланцаватых лугах як адвентыўная расліна — у заходняй частцы лясных раёнаў і лесастэпе рэдка (г. Белая Царква); у Крыме (усходняя частка) і на паўднёвым беразе Крыма зрэдку[4].

Таксанамія

Від Герань рассечаная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань рассечаная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 221. (руск.) (укр.)
  5. 1 2 Flora Vascular (ісп.)
  6. United States Department of Agriculture Архівавана 7 лістапада 2012. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Каўказа