wd wp Пошук:

Генадзіеўская Біблія

Генадзіеўская Біблія (пачатак Кнігі Быццё)

Генадзіеўская Біблія — першы ў гісторыі славянскай кірылічнай пісьменнасці поўны збор біблейскіх кніг Старога і Новага Запаветаў у перакладзе на царкоўнаславянскую мову(руск.) бел., які стаў асновай друкаваных выданняў Бібліі на ўсходнеславянскіх землях. Быў падрыхтаваны ў наўгародскім скрыпторыі пры ўдзеле Дзмітрыя Герасімава(руск.) бел. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам архібіскупа Генадзя Наўгародскага(руск.) бел.. Праца па кадыфікацыі славянскай Бібліі была скончана да 1499 года.

Старыя пераклады

 Уладыка Генадзь паставіў задачу сабраць кнігі Святога Пісання ў адзіную Біблію на славянскай мове. Ён арганізаваў пошук частак славянскай Бібліі па манастырах і саборах. Існуючыя славянскія пераклады былі выкананы з Септуагінты і дзяліліся на чатыры часткі:

Новыя пераклады

Частку кніг знайсці не ўдалося (Параліпаменан, кнігі Ездры, Макавеяў, Неяміі, Тавіт, Юдзіф), і іх да 1493 года пераклаў з лацінскай Вульгаты харвацкі каталіцкі манах Веньіямін з Эмаўскага манастыра ў Празе.

Значэнне і далейшы лёс

Генадзіеўская Біблія была пакладзена ў аснову друкаванай Бібліі Івана Фёдарава, выдадзенай у Астрогу на Валыні ў 1580—1581 гг. (гл. Астрожская Біблія). З пачаткам царкоўнай рэформы ў другой палове XVII стагоддзя пачалася праца па рэдагаванні біблейскіх тэкстаў.

Затухаячы і зноў актывізуючыся, праца па ўдасканаленні Генадзіеўскай Бібліі працягвалася да 1740-х гадоў, калі быў выдадзены канчатковы тэкст — так званая Лізавецінская Біблія(руск.) бел. (якая да гэтага дня выкарыстоўваецца ў час набажэнства Праваслаўнай Царквой у Расіі і іншых славянскіх краінах). Яна стваралася на аснове новых самастойных перакладаў з грэчаскага, лацінскага і яўрэйскіх тэкстаў, з выкарыстаннем новых моўных правілаў і нормаў, і ў выніку значна адрозніваецца ад Генадзіеўскай Бібліі.

Выгляд

Захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі — збор Сін. № 915. Біблія ўтрымлівае 1007 аркушаў in folio, у скураным на дошках пераплёце. Рукапіс напісаны дробным паўуставам канца XV стагоддзя.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вялікі Ноўгарад
Катэгорыя·Творы 1499 года
Катэгорыя·Пераклады Бібліі
Катэгорыя·Кнігі XV стагоддзя