wd wp Пошук:

Кніга Неяміі

Кніга Неяміі (іўр.: סֵפֶר נְחֶמְיָה Сеф́ер Нэгэмія; лац.: Liber Nehemiae; стар.-грэч.: Νεεμίας)— біблейская кніга, якая апавядае пра жыццё і дзейнасць іерусалімскага губернатара Неяміі, складаецца з 13 раздзелаў і змешчана ў іўдзейскім каноне Бібліі пасля кніг Ездры як аднародная па зместу, у хрысціянскай Бібліі — пасля першай кнігі Ездры.[1]

Па сваім змесце кніга з’яўляецца лагічным працягам Хронік і распавядае пра адбудову супольнасці ў Іерусаліме і Іудзеі пасля вяртання выгнаннікаў з вавілонскага палону. Рэпатрыянты ахвотна ўзяліся за аднаўленне ерусалімскай святыні і рэарганізацыю тэакратычнай сістэмы ў ізраільскім грамадстве. Ездра і Неямія — галоўныя грамадскія дзеячы.

Паводле сюжэта кнігі, Неямія быў вавілонскім яўрэем. У 444 да н.э. ён быў прызначаны губернатарам Іўдзеі. Падчас свайго кіравання ён турбаваўся аб будаўніцтве сцен Іерусаліма і правёў рэлігійную рэформу. Адказным за рэформу быў Ездра. Цэнтральнымі пытаннямі рэформы былі захаванне суботы, забарона шлюбу з замежнымі жанчынамі і выплата дзесяціны храму.

Пераклады

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 173.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Пісанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кніга Неяміі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта