wd wp Пошук:

Кніга прарока Навума

Кні́га праро́ка Навума (іўр.: נַחוּם‬; лац.: Prophetia Nahum; стар.-грэч.: Ναούμ) — 34-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць першая частка Танаху. Сёмая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар і час напісання

Прарок Навум паходзіць з Элкоша (Навум 1:1), але пра гэтае места няма пэўных звестак, як і пра самога Навума. Ягонае імя азначае «суцяшальнік» і, імаверна, з’яўляецца змяншальнай формай імені Неямія («Госпад суцешыць»). Магчыма, імя прарока сімвалічнае.

Пра час напісання кнігі можна сказаць, што яна была напісана ў перыяд паміж падзеннем Фіваў (у кнізе Но-Амон) і падзеннем Ніневіі, гэта значыць паміж 663 і 612 да н.э. Перыяд жыцця прарока прыпадае на VII стагоддзе да н. э. Ён быў сучаснікам прарокаў Сафонія, Абакума і Ераміі.

Змест

Першы раздзел - гэта псалм, які праслаўляе Бога-Суддзю. Тут праслаўляецца мілата Госпада да Свайго народу і вернасць Ягонага запавету.

Другі раздзел распавядае пра падзенне Ніневіі - вялікага горада, сталіцы магутнай імперыі. Ніневія параўноўваецца з ільвіным логавам (леў - сімвал Асірыі).

Трэці раздзел працягвае гэтую тэму, зноў апісвае гібель горада, паказваючы прычыны: храмавая прастытуцыя, пажадлівасць, жорсткасць. Падзенне Ніневіі параўноўваецца з тым, як асірыйцы захоплівалі іншыя краніы і гарады (Фівы ў тым ліку).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малыя прарокі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта