wd wp Пошук:

Кніга прарока Ёіля

Кні́га праро́ка Ёіля (іўр.: ספר יוֹאֵל, Сефер Ёэ́ль; лац.: Prophetia Ioel; стар.-грэч.: Ιωήλ) — 29-я кніга кананічнага Старога Запавету, шаснаццатая частка Танаху. Другая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Кніга прадстаўленая ​​як «слова Гасподняе, якое было Ёілю, сыну Ватуілаваму» (Ёіль 1:1). Гэта ўсё, што вядома з Бібліі пра самога Ёіля. У перакладзе з іўрыта Ёіль, або Ёэль (іўр.: יוֹאֵל) азначае «Егова ёсьць Бог». Блізкае знаёмства Ёіля з Іерусалімам, яго храмам і асаблівасцямі храмавага служэння паказвае на тое, што, магчыма, прарок пісаў сваю кнігу ў Ерусаліме або ў Іўдзеі. Апасродкавана з кнігі вынікае, што ён паходзіў з Іўдзеі, жыў у Ерусаліме і меў шчыльныя кантакты са сьвятарскім асяроддзем. Кніга з’явілася пасля Вавілонскага палону, імаверна ў IV стагоддзі да н.э.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малыя прарокі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта