wd wp Пошук:

Кніга Руф

Кніга Руф (іўр.: שמגילת רות‏ Мэгілат Рут — «Скрутак Рут»; лац.: Liber Ruth; стар.-грэч.: Ρουθ)  — 31-я частка Танаха, 5-я кніга Ктувім, кніга Старога Запавету Бібліі.

У «Кнізе Руф» падрабязна выкладзена гісторыя жыцця галоўнай гераіні кнігі, Руф. «Кніга Руф» — гэта свайго роду букалічная аповесць, якая яркімі фарбамі малюе патрыярхальны побыт таго часу. Апавяданне пра тое, як бедная Руф збірала каласы на жніве багатага Воаза, як апошні, звярнуўшы на яе ўвагу, загадаў рабочым пабольш пакідаць недажатых каласоў, як, па савеце свякрухі, Руф сарамліва прад’явіла свае роднасныя правы на Воаза і як апошні перад старэйшынамі горада пацвердзіў сваё права на яе, выкладзена з непараўнальнай прастатой і шчырасцю.

Біблія Францыска Скарыны

Асноўны артыкул: Кніга Руф (Скарына) Кніга «Руф» выдання Ф. Скарыны захавалася да нашага часу ў 8 асобніках. На тытульным аркушы гэтай кнігі Бібліі змешчана арыгінальная тлумачальная гравюра: «Руф, прабаба царя Давыдова, подбирает класы за женци». Перад тэкстам твора пададзена застаўка з кнігі «Ісус Навін», якая часта паўтараецца ў іншых кнігах, выдадзеных Скарынам.[1]

Пераклады

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 169.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Пісанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта