wd wp Пошук:

Кніга Суддзяў

Кніга Суддзяў (іўр.: ספר שופטים Сеф́ер Шафтым; лац.: Liber Iudicum; стар.-грэч.: Κριτές) — адна з частак Старога запавету, у якой апісваюцца падзеі двухсотгадовага перыяду гісторыі яўрэйскіх плямён пасля выхада іх з Егіпту (прыблізна 12—11 ст. да н.э.), які папярэднічаў фарміраванню раннефеадальнага рабаўладальніцкага Ізраільска-Іўдзейскага царства.

Паводле біблейскага падання, пасля Майсея і Ісуса Навіна старажытныя яўрэі не мелі пастаянных кіраўнікоў, таму часта падвяргаліся прыгнёту з боку суседніх народаў, зазнавалі шмат бед. Менавіта ў гэты перыяд іх гісторыі наступіла эпоха Суддзяў, якія арганізоўвалі народ на барацьбу са знешнімі ворагамі і ажыццяўлялі ўладкаванне ўнутрыплемяннога правапарадку. Іх улада не мела пастаяннай пераемнасці і не была самадзяржаўнай. Сваім зместам гэта кніга ахоплівае перыяд ад смерці Ісуса Навіна да першасвяшчэнніка Ільі, або да смерці суддзі Самсона. Іўдзейскае паданне называе складальнікам гэтай кнігі Бібліі прарока Самуіла. Мяркуюць, што яна апрацоўвалася на працягу значнага часу і завершана ў 6 ст. да н.э.[1]

Біблія Францыска Скарыны

Асноўны артыкул: Кніга Суддзяў (Скарына) Кніга Суддзяў (1519) была апошнім пражскім выданнем Ф. Скарыны, захавалася ў 9 асобніках. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра: «Самсон пресилный расторгал льва на пути». У канцы прадмовы Скарыны паўторана віньетка з выдання кнігі Іова, а на а. 4 — застаўка з прадмовы да кнігі Прытчы Саламона.[2]

Пераклады

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 173.
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 174.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Кніга Суддзяў
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету