wd wp Пошук:

Віленская брацкая друкарня

Евангелле. 1644
Малітвеннік. 1702. Герб і пачатак прысвячэння В. Амельяновічу-Пусценскаму

Віленская брацкая друкарня, або Віленская Святадухаўская друкарня — колішняя друкарня, якая існавала пры Святадухаўскім манастыры ў Вільні ў XVIXVIII стст. З’яўлялася выдавецкім прадпрыемствам праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага[1].

Гісторыя

Выдавецкая дзейнасць дазволена прывілеямі Жыгімонта III Вазы ад 1589 і 1592 на друкаванне розных кніг «…па-грэцку, славянску, руску і польску», дукарню ўзначаліў Стафан Зізаній[2]. Выдавала тэксты Святога пісання, школьныя падручнікі, богаслужэбныя кнігі, палемічную літаратуру[1]. Першае вядомае выданне выйшла ў 1595 годзе. У 15951596 гг. выйшла каля 11 выданняў[2].

Пасля Берасцейскай уніі 1596 г. некалькі гадоў друкарня не дзейнічала. Магчыма, паміж 15971607 гг. тут быў выдадзены «Часоўнік» (зберагаецца ў Оксфардскай бібліятэцы), а каля 1600 г. выйшаў «Катэхізіс»[2]. Да 1610 года выдадзены творы Мялеція Сматрыцкага, Стафана і Лаўрэнція Зізаніяў[1].

Пасля друку брацтвам на польскай мове ў 16081610 гг. палемічных твораў М. Сматрыцкага (выйшлі як ананімныя) друкарня спецыяльным загадам ад 7 мая 1610 года Жыгімонта III з лагера пад Смаленскам друкарня закрыта, арыштаваны вядучыя дзеячы брацтва, у тым ліку рэктар брацкай школы Лявонцій Карповіч. Брацтва вымушана было ў 1611 годзе перанесці сваю выдавецкую дзейнасць за межы Вільні, арганізаваўшы друкарню ў мястэчку Еўе, якое знаходзілася пад шляхецкай юрысдыкцыяй, што ахоўвала брацтва ад уніяцкага ўмяшання. Дзейнасць Віленскай брацкай друкарні аднавілася ў 1615 годзе, хаця з 1618 г. да сярэдзіны XVII ст. (1652 г.) выданні выходзілі то ў Вільні, то ў Еўі[2][1].

Дзейнічала да 1749 года, калі пажар знішчыў манастыр Святога Духа[2][1].

Аздабленне

Для аздобы кніг шырока ўжываліся арнаментальная гравюра і застаўкі, канцоўкі, рамкі з расліннымі і геаметрычнымі матывамі, антрапаморфнымі сюжэтамі. Геральдычная гравюра прадстаўлена гербамі Астрожскіх, Валовічаў, Агінскіх і інш., змяшчалася звычайна на адвароце тытульных аркушаў. Літургічныя выданні мелі сюжэтныя ілюстрацыі з выявамі прарокаў, апосталаў, айцоў царквы. Гравюры евангельскай тэматыкі сустракаюцца ў Трэбніках, Евангеллях. У пачатку дзейнасці друкарні ўжываліся ініцыялы, адціснутыя з дошак Францыска Скарыны. У польскамоўных выданнях пераважаюць гатычныя ініцыялы, за выключэннем асобных літар з зааморфнымі выявамі (звяроў, птушак), выкананых у рэнесансавым стылі. Кніжныя ўпрыгожанні Віленскай брацкай друкарні зроблены ў тэхніцы ксілаграфіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 ЭнцВКЛ, 2005
  2. 1 2 3 4 5 Л. І. Доўнар. Гісторыя беларускай кнігі Архівавана 19 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Зніклі ў 1749 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1589 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Віленскі Святадухаўскі манастыр
Катэгорыя·Брацкія друкарні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Вільнюса
Катэгорыя·Друкарні Вялікага Княства Літоўскага