wd wp Пошук:

Вялікія Швакшты

Вялікія Шва́кшты, Вялікая Шва́кшта — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 22 км на у напрамку на паўднёвы захад ад горада Паставы, за 8 км на паўночны захад ад возера Нарач, на мяжы гідралагічнага заказніка «Швакшты»[2].

Плошча паверхні возера 9,56 км². Даўжыня 4,2 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Даўжыня берагавой лініі 13,05 км. Найбольшая глыбіня 5,3 м, сярэдняя 2,3 м. Аб′ём вады ў возеры 22,3 млн м³. Плошча вадазбору 94,2 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, супясчаныя, вышынёй да 6 м, параслі хмызняком, на паўночным усходзе пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м, пясчаныя, заходнія берагі тарфяністыя і сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага да глыбіні 2 м пясчанае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі (у т.л. з возера Белагаловае[1][3]), выцякае пратока ў возера Малыя Швакшты. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 150 м, харавыя водарасці ўкрываюць дно да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, гусцяра, язь і іншыя віды рыб. Зарыблялася судаком[4].

Зноскі

  1. 1 2 Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г.(руск.)
  2. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 25.09.1996 № 631 “Об образовании республиканского гидрологического заказника «Швакшты»
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
  4. Зарыбление озера Большие Швакшты судаком!..(руск.)  // Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара