wd wp Пошук:

Страча

Страча — рака ў Пастаўскім, Мядзельскім і Астравецкім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 59 км. Вадазбор 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 .

Асноўныя прытокі

Справа: Лынтупка, Струна. Злева: Свірыца, Тушчанка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Агульнае

Вадасховішча на рацэ Страча паблізу вёскі Альхоўка, Астравецкі раён

Выцякае на захад з возера Малыя Швакшты Пастаўскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Свянцянскіх град, упадае ў Вілію за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Міхалішкі (Астравецкі раён). Цячэ праз ландшафтны заказнік Блакітныя азёры. У басейне ракі шмат азёр, з якімі рака злучана рэчкамі, ручаямі, пратокамі (Свір, Вішнеўскае, Вялікія Швакшты і Малыя Швакшты, Балдук, Глубля, Глубелька, Вераб’і, Губіза, Ёдзі, Саранчаны, Тушча і інш.).

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, яе шырыня 50—150 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні камяністае, ёсць парогі. Шырыня рэчышча ў межань у верхнім і сярэднім цячэнні 8—12 м, у ніжнім 15—20 м. Рака каналізаваная на працягу 6,1 км (за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Алынэва да вёскі Селевічы). Каля вёскі Альхоўка (Астравецкі раён) у 1951 годзе на рацэ створана Альхоўскае вадасховішча[1].

Гісторыя

2 лютага 1944 над ракой Страчай адбыўся бой паміж польскімі партызанамі 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай і групай з 1 600 савецкіх партызанаў. Салдаты Арміі Краёвай адступілі праз раку са стратамі: 2 загінуўшых і 6 параненых.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 79. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Віліі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Рэкі Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Астравецкага раёна