wd wp Пошук:

Вольга Аляксееўна Іванова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванова. Вольга Аляксееўна Івано́ва[1] (руск.: Ольга Алексеевна Иванова; 10 кастрычніка 190131 сакавіка 1986) — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі сельскагаспадарчых жывёл, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1939), прафесар (1935). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1971).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Тула. У 1926 годзе скончыла Маскоўскі вышэйшы заатэхнічны інстытут з кваліфікацыяй «аграном-заатэхнік». У 1926–1928 гг. загадвала аддзелам генетыкі буйной рагатай жывёлы Цэнтральнай станцыі па генетыцы сельскагаспадарчых жывёл у Маскоўскай вобласці, дзе пачала навуковую дзейнасць пад кіраўніцтвам А. С. Сераброўскага[2]. У 1929–1930 гг. працавала асістэнтам на Цэнтральнай станцыі па каняводству ў Маскве, у 1930 годзе — на кафедры развядзення ў Маскоўскім інстытуце свінагадоўлі. У 1931–1935 гг. В. А. Іванова на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення і генетыкі Арэнбургскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1935–1941 гг. працавала ў Варонежскім заатэхнічна-ветэрынарным інстытуце, у 1942–1948 гг. ва Ульянаўскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля звальнення з інстытута ў 1948 годзе В. А. Іванова пераехала ў Калінінград, да 1951 года працавала галоўным заатэхнікам Калінінградскага дзяржплемтрэста, потым (да 1953 года) у Калінінградскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркі і нарыхтовак[2]. З 1953 года В. А. Іванова ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, да 1974 года на пасадзе загадчыка кафедрай развядзення сельскагаспадарчых жывёл, у 1974—1981 гг. — прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць

В. А. Івановай належаць навуковыя працы па генетыцы буйной рагатай жывёлы, тэорыі развядзення сельскагаспадарчых жывёл па лініях, ролі спадчыннасці ў пашырэнні лейкозу буйной рагатай жывёлы, уплыву навакольнага асяроддзя на эфектыўнасць адбору і інш. На працягу шэрагу гадоў узначальвала Віцебскае аддзяленне Рэспубліканскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў[2].

З’яўляецца аўтарам 110 навуковых і навукова-метадычных прац[2]. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  2. 1 2 3 4 История кафедры генетики и разведения сельскохозяйственных животных им. О. А. Ивановой(руск.)  // Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туле