wd wp Пошук:

Валерыя Барысаўна Касцюгава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюгава. Валерыя Барысаўна Касцюгава (нар. 30 снежня 1967) — беларускі палітолаг, аналітык, рэдактар сайта экспертнай супольнасці «Наше мнение[ru]», рэдактар і аўтар «Беларускага штогодніка», кіраўнік групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе», кіраўнік Агентцва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс). Палітычная зняволеная, абвінавачаная па пратэстах у Беларусі ў 2020—2021 гадах.

Біяграфія

Працавала на радыёстанцыі «Бі-Эй», адкуль была звольнена пасля рэферэндуму 1996 года. У 1997 годзе на курсах англійскай мовы пазнаёмілася з будучым мужам Анатолем Панькоўскім. Пасля працавала рэдактарам у газеце «Дорожный патруль», далей у газеце «Белорусская деловая газета», дзе некалькі гадоў была рэдактарам тэмы міжнародных зносін.

Пасля заснавання праекту «Наше меркаванне» у 2003, які арганізавалі Аляксандр Фядута і Сяргей Панькоўскі, пачала пісаць тэксты для яго, з цягам часу зрабілася мадэратарам сайта праекту. Пасля смерці Сяргея Панькоўскага ў 2009 годзе, стала галоўным рэдактарам сайта. Як зазначае муж Валерыі, Анатоль Панькоўскі, «Валерию можно назвать настоящим создателем „Нашего мнения“: при ней сайт сильно поменялся. Первоначально это был электронный альманах, а она превратила его в ежедневное издание с серьёзной аналитикой». «Наше меркаванне» пад кіраўніцтвам Касцюгавай стала пляцоўкай для экспертных меркаванняў і акадэмічных артыкулаў[1].

З 2008 разам з мужам пачала збіраць і рэдагаваць «Беларускі штогоднік» — зборнік аглядаў і аналітычных матэрыялаў, прысвечанных Беларусі. Праект быў распачаты Аляксандрам Федутай у 2003, але таксама быў значна канцэптуальна зменены і дапрацаваны, калі да працы над ім далучыліся Касцюгава і Панькоўскі[1].

Касцюгава — кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў (Вільнюс), з 2013 ператворанага ў Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы[2].

З сакавіка 2018 Касцюгава ўваходзіла ў экспертны савет «Мінскага дыялогу», кансультацыйнай пляцоўкі пад кіраўніцтвам Яўгена Прайгермана[3].

Апошнія гады даглядала свайго бацьку-інваліда, які памёр у снежні 2021, праз некалькі месяцаў пасля затрымання Валерыі.

Муж — Анатоль Панькоўскі, дачка Анастасія (зараз працуе ў камандзе Святланы Ціханоўскай).

Палітычны пераслед

Касцюгава была затрымана 30 чэрвеня 2021 года пасля вобшуку ў сваёй кватэры, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль неўзабаве перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

У канцы ліпеня 2021 дачка Касцюгавай Анастасія паведаміла, што палітзняволеную абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса)[4], па другім артыкуле ёй можа пагражаць да 12 гадоў зняволення.

Вядома, што пэўны час у СІЗА на Валадарскага Касцюгава знаходзілася разам з дырэктарам TUT.BY Людмілай Чэкінай.

20 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, прызналі Валерыю Касцюгаву палітычнай зняволенай і адзначылі, што «пазбаўленне волі Валерыі Касцюгавай і іншых было ўжыта выключна з-за іх перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і інфармацыі»[5].

22 верасня 2021 пра палітычны характар пераследу Касцюгавай на сваім выступе ў Генеральнай асамблеі ААН узгадала прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава[6].

18 лістапада 2021 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітзняволенай узяла Штэфані Прэцыёза, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі[7][8].

Узнагароды

1 сакавіка 2012 была ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай (намінацыя «Аналітыка»)[9].

Зноскі

  1. 1 2 ВАЛЕРИЯ КОСТЮГОВА. ИСТОРИЯ ПОЛИТИЧЕСКОГО ОБОЗРЕВАТЕЛЯ (руск.)
  2. Валерия Костюгова (руск.)
  3. Валерия Костюгова (руск.)
  4. Стала вядома, у чым вінавацяць палітоляга Касьцюгову. Ёй пагражае да 12 гадоў турмы (бел.)
  5. Затрыманыя журналісты «Белсат» і «Радыё Свабода», а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі (бел.)
  6. Президент Словакии упомянула в ООН Валерию Костюгову (руск.)
  7. Members of Parliament from Germany and Switzerland adopt political prisoners Ihar Losik, Valeryia Kastsiuhova and Viachaslau Sheliamet (англ.)
  8. #WeStandBYyou: Новыя хросныя для беларускіх палітвязняў (бел.)
  9. Премию имени Светланы Наумовой получили Калинкина, Костюгова и Полаженко — фото (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў