wd wp Пошук:

Прэмія Святланы Навумавай

Прэмія Святланы Навумавай заснавана ў 2011 годзе ў гонар беларускага палітолага і паліттэхнолага Святланы Навумавай (1956—2011), адной са стварльніц грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Засанвальнікі прэміі — грамадскае аб’яднанне «Гавары праўду» і супольнасць экспертаў у сферы палітыкі.

Першая цэрэмонія ўручэння прэміі адбылася ў 2012 годзе. Цэрэмонія заўсёды праводзіцца 1 сакавіка, у дзень нараджэння Святланы Навумавай. Акрамя прэміі, лаўрэаты таксама атрымліваюць медаль і ганаровы дыплом[1]

Намінацыі

Прэмія ўручаецца ў наступных намінацыях:

Права намінаваць на прэмію маюць аўтары артыкулаў і навуковых прац, беларускія палітыкі, навукоўцы, журналісты і арганізацыі (палітычныя партыі, НДА, творчыя арганізацыі). Варта адзначыць, што аргакамітэт мае права ўводзіць дадатковыя намінацыі.

Лаўрэаты вызначаюцца журы шляхам галасавання. У журы ўваходзяць вядомыя палітыкі, навукоўцы, журналісты, у тым ліку заснавальнікі «Гавары праўду». У 2020-м годзе дадаткова праводзілася галасаванне сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак.

Лаўрэаты

2012 год[2]:

2013 год[3][4]:

2014 год[5]:

2015 год[6]:

2020 год[7]:

Меркаванні

Уладзімір Дунаеў, старшыня агркамітэта прэміі, былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта:

Прэмія Навумавай — гэта рэдкі ў нашым жыцці прыклад інструмента памяці. Ен важны не толькі таму, што не дае забыць годнага чалавека, але і таму, што прымушае памятаць пра тыя маральныя імператывы, якім павінны падпарадкоўвацца і палітыка, і журналістыка, і палітычная навука. Гэта тыя сферы, у якіх Святлана Андрэеўна была адметнай фігурай і ў якія імкнулася прыўнесці больш прыстойнасці і сумленнасці[8]

Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар «Народнай Волі», лаўрэат прэміі 2012 года ў намінацыі «Палітычная журналістыка»:

Я атрымлівала за сваё жыццё шмат усялякіх прэмій. Але ўпершыню атрымала прэмію на сваёй роднай зямлі, у Беларусі. І я вельмі рада гэтаму[2]

Зноскі

  1. Положение о премии имени Светланы Андреевны Наумовой
  2. 1 2 https://zapraudu.by/ceremoniya-vrucheniya-premii-imeni-svetlany-naumovoj-obnovlyaetsya/ Архівавана 26 ліпеня 2021.
  3. https://zapraudu.by/vruchena-premiya-imeni-svetlany-naumovoj/ Архівавана 26 ліпеня 2021.
  4. http://old.baj.by/ru/node/19837
  5. https://belaruspartisan.by/politic/260318/
  6. https://naviny.online/rubrics/society/2015/03/27/ic_news_116_456078 Архівавана 12 лістапада 2021.
  7. https://www.facebook.com/ZaprauduBY/posts/4199761983383369?__cft__%5B0%5D=AZW7dJWEB3S91JaueqCLhh10DNqsZgxO6JFdQ42dA8Q3dpfhxX6J9aOEqiiclEdNf7LgmVG8rGwR_L7dA5XColu4SHwpO7F8aS-5rMtkSKxkIsKu9U3kGuy--oKOJKfo7vj0V8CjKDd4A_F5LWQAc_zsQI1T6YLPE5rmV4hS9gSA9klR3WdZ3num2MWekk7SsQY&__tn__=%2CO%2CP-R
  8. https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2012/01/28/v-belarusi-uchrezhdena-premiya-imeni-svetlany-naumovoj

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прэміі