wd wp Пошук:

Валатоўны

Валатоўны - у беларускай міфалогіі дзяўчыны-вяліканкі са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб’екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н).

Вядомыя валатоўны

Сляды валатовен

Паглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчын-вяліканак. І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень.

Інтэпрэтацыя

Як лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовен быў падобны да культу Багіні-Маці. Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчын-вяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевы-валькірыі.

Несумненна, вобраз валатоўны з’яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы. А.М. Семянтоўскі, носьбіт “вялікадзяржаўніцкіх” поглядаў і “заходнерускай” тэорыі ў дачыненні да беларусаў, лічыць правобразам валатоўны Кацярыны імператрыцу Кацярыну ІІ, прататыпам яе ворага Батуры - польскага караля Стэфана Баторыя, а іх бітву - як алегорыю перамогі Расіі над Польшчай. Але яе сувязь са стыхіяй падземных вод і асабіста з персанажам волата Сцяпана дазваляе разглядваць яе як пазнейшае фальклорнае ўвасабленне старажытнай язычніцкай багіні, чыё імя зараз забыта[3]. Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса[4] (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Ўлас і святы Мікола), язычніцкі прататып Кацярыны мог быць яго жаночай парай. Як святы Юрый і святы Ўлас у народным кульце святых замянілі Ярылу[5] і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў, так і хрысціянскае імя Кацярына магло быць блізкае да забытага сёння імя язычніцкай багіні. Паколькі паданне было запісана ў арэале гідронімаў балцкага тыпу, яе імя можа быць звязана з бел. Котра, літ. Katra, Katare, рус. Катарянка, дыялектычным праславянскім kotora (спрэчка, сварка, бойка) і інш.

Літаратура

Зноскі

  1. Узгоркі, апетыя ў міфах і паданнях
  2. Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. С. 91
  3. “Кацярына” на сайце “Родныя вобразы”(недаступная спасылка)
  4. “Сцяпан” на сайце “Родныя вобразы”(недаступная спасылка)
  5. “Ярыла” на сайце “Родныя вобразы”(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія