wd wp Пошук:

Вадзім Вячаслававіч Курловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курловіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца петрыкаўскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец мікашэвіцкага футбола, гуляў за дубль мясцовага «Граніта». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўную каманду.

Першую палову сезона 2013 правёў у арэндзе ў «Віцебску», а ў жніўні 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У гэтых клубах трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 года быў выкуплены брэсцкім клубам[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным іграком, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы.

У ліпені 2015 года перайшоў у «Слуцк»[5]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. У ліпені 2016 года, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, разарваў кантракт са «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў іграком «Граніта»[7]. У «Граніце» трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасля вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017, на наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года пакінуў «Славію»[9].

У сакавіку 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Vadim Kurlovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vadim Kurlovich // FBref.com
  3. Vadim Kurlovich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Денис Ковалевский и Вадим Курлович подписали контракты с брестским «Динамо»
  5. Вадим Курлович поменял брестское “Динамо” на “Слуцк”
  6. Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком»
  7. Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с “Гранитом” (обновлено)
  8. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со “Славией”
  9. Курлович покинул “Славию”
  10. Речицкий “Спутник” подписал Курловича

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікашэвічах
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы