У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курловіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца петрыкаўскага «Шахцёра».
Выхаванец мікашэвіцкага футбола, гуляў за дубль мясцовага «Граніта». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўную каманду.
Першую палову сезона 2013 правёў у арэндзе ў «Віцебску», а ў жніўні 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У гэтых клубах трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 года быў выкуплены брэсцкім клубам[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным іграком, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы.
У ліпені 2015 года перайшоў у «Слуцк»[5]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. У ліпені 2016 года, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, разарваў кантракт са «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў іграком «Граніта»[7]. У «Граніце» трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасля вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017, на наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года пакінуў «Славію»[9].
У сакавіку 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба.
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.