wd wp Пошук:

Бурачок

Бурачок[3], Алісум, Каменнік (Alyssum)[4] — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 150 (207[5]) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Еўропе, Сярэдняй Азіі[4].

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты, шэрага або шэра-зялёнага колеру. Сцёблы ўзыходныя або распасцёртыя, апушаныя валаскамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтага, жоўта-белага, фіялетавага колеру, сабраныя ў канцавыя гронкі. Плод — эліпсоідны або круглаваты стручок.

Меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Некаторыя віды

Бурачок горны (Alyssum montanum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 346.
  5. Alyssum // The Plant List(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Бурачок
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта