wd wp Пошук:

Бурачок Гмеліна

Бурачо́к Гмеліна[3][4] (Alyssum gmelinii), бурачок горны (Alyssum montanum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Бурачок горны (Alyssum montanum\}). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25[4] см, шэра-зялёнага колеру, апушаная зорчатымі валаскамі. Сцябло разгалінаванае ад асновы, з узыходнымі або ляжачымі галінкамі. Ніжняе лісце звужаецца ў чаранок, верхняе — падоўжана-ланцэтнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі пялёсткамі, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — сухі валасісты стручок.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўрапейскі від. Святлолюбівая расліна. Расце на камяністых россыпах, узлесках і палянах, у апустыненых стэпах, парках і садах, на адкрытых пясчаных глебах. Цвіце ў маі—чэрвені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурачок
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL