Бурачо́к чашачны[3][4] (Alyssum alyssoides) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—34[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, з гладкім краем, звужанае да асновы. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з чатырма вузкімі, амаль лінейнымі пялёсткамі. Плод — сухі апушаны стручок.
Сустракаецца на тэрыторыі Еўропы, Сярэдняй Азіі, Заходняй Сібіры, Малой Азіі, у Іране, на Каўказе. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, ксерафіт, мезатроф. Расце на агародах і пашах, берагах рэк і ручаёў, камяністых россыпах і скалах, у горных стэпах. Цвіце ў красавіку—чэрвені[4].