wd wp Пошук:

Бурачок пустэльны

Бурачо́к пустэльны[3][4], Бурачок стэпавы (Alyssum desertorum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 4—20[4] см. Сцябло з узыходнымі ад асновы галінкамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае, завостранае або тупое, апушанае. Ніжняе лісце з кароткім чаранкамі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, з клінападобнымі або падоўжанымі пялёсткамі. Плод — бліскучы стручок.

Распаўсюджанне і экалогія

Сустракаецца на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы і Азіі (Сібір, Алтай)[5]. Расце на скалах, схілах гор і узгоркаў, у стэпах, зрэдку ў хваёвых барах і на іх узлесках, як пустазелле. Цвіце ў красавіку—чэрвені.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Бурачок туркестанский пустынный — Alyssum desertorum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бурачок
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак