wd wp Пошук:

Беларусафобія

Беларусафобія (па-старажытнагрэчаску: φόβος — страх) — адмаўленне, варожасць і нянавісць да беларускай мовы, беларускага этнасу і Беларусі. Адным з асноўных спосабаў ёсць стварэнне паданняў для падрыву веры беларусаў ва ўласную жыццяздольнасць і будучыню («Маленькая безабаронная Беларусь», «незабяспечаная рэсурсамі рэспубліка», «талерантны, цярплівы беларускі народ» і гэтак далей)[1][2].

Віды

Грамадскі дзеяч Аўген Касцюшка падзяляе носьбітаў беларусафобіі на пэўныя тыпы:

Праявы ў Беларусі

Палітык Зянон Пазняк паказвае рысы, якімі характарызуецца палітыка антыбеларускага рэжыму на Беларусі: парванне беларускага сцяга, спаленне беларускіх падручнікаў, здзек і знявага беларускай мовы, ліквідацыя беларускіх школ, гімназій і ліцэяў, абплёўванне імя Васіля Быкава, блюзнерства над Францыскам Скарынай і вялікімі людзьмі беларускай нацыі, разбурэнне і пераробка знакавых помнікаў гісторыі і культуры, мэтанакіраванае псаванне нацыянальнага краявіду і вынішчэнне запаведнай прыроды, грэблівыя адносіны да беларускіх людзей, беларускай творчасці і літаратуры, нянавісць да маладых і да вольнага чалавека[4].

У рознай ступені, да беларусафобскай рыторыкі можна прылічыць словы прэзідэнта А. Лукашэнкі, які не раз сцвярджаў, што «беларусы — гэта рускія са знакам якасці»[5], што «беларусы і рускія — адзін народ»[6], а на пачатку свайго праўлення заяўляў, што «беларуская мова — бедная мова» і на ёй «нельга выказаць нечага вялікага»[7].

У 2016 годзе былі арыштаваны аўтары артыкулаў на «Regnum», у якіх яны пісалі, што Беларусь гэта «звар’яцелая недадзяржава», а беларускі акцэнт — «прыкмета нізкага паходжання».

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. 1 2 Аўген Касцюшка. Беларусафобія // ARCHE Пачатак : часопіс. — 1999. — № 1 (2). — С. 195-197. — ISSN 1392-9682.
  2. Group Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст. — 2000. — № 6 (77). — С. 8.
  3. 1 2 Group Of Belarusian Patriots. Беларусафобія // Беларускі Дайджэст. — 2000. — № 6 (77). — С. 7.
  4. Улада цемры (нявызн.). Зянон Пазняк (9 сакавіка 2008). Праверана 21 снежня 2019.
  5. «Няўжо каму-небудзь у Расіі Украіны не хапае» — Лукашэнка асудзіў спробы сутыкнуць беларусаў з расіянамі (нявызн.) (недаступная спасылка). Belarus.by (18 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 11 лютага 2020.
  6. Лукашэнка: Беларусы і расіяне — адзін народ (нявызн.). Наша Ніва (4 красавіка 2007). Праверана 11 лютага 2020.
  7. Народная газета. — 1995. — № . — 1 лютага. — С.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларусазнаўства
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Ксенафобія