wd wp Пошук:

Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубянецкі. Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1 верасня 1940, в. Востраў, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 3 красавіка 2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст. Кандыдат філасофскіх навук (1989). Брат кнігавыдаўца, пісьменніка, перакладчыка і грамадскага дзеяча Міхаіла Дубянецкага. Бацька гісторыка, культуролага, публіцыста і паэта Эдуарда Дубянецкага.

Біяграфія

Скончыў Рэспубліканскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай у Магілёве (1960), Магілёўскі педагагічны інстытут (1966), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1973). З 1957 г. працаваў загадчыкам Востраўскага сельскага клуба, загадчыкам бібліятэкі і настаўнікам Ласіцкай СШ Пінскага раёна. У 1961—1971 гг. настаўнік матэматыкі, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Чудзінскай СШ Ганцавіцкага раёна, інспектар школ Ганцавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі, загадчык кабінета палітасветы Ганцавіцкага райкама КПБ. Намеснік загадчыка Дома палітасветы Брэсцкага абкама КПБ (1973—1979), інструктар аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ (1979—1989). З 1989 г. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. У 1993—2008 вядучы навуковы рэдактар, загадчык рэдакцыі філасофіі, эканомікі і права выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі.

Памёр 3 красавіка 2022 года.

Дзейнасць

Даследуе праблемы фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння, маральнага выхавання асобы, развіцця палітычнага працэсу, дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. У 1970—1980-х гг. вывучаў пытанні функцыянавання сістэмы палітычнай і эканамічнай адукацыі, павышэння тэарэтычнага і прафесійнага ўзроўню розных катэгорый кадраў. Аўтар кніг і брашур, раздзелаў у калектыўных манаграфіях і зборніках, навуковых, навукова-папулярных і публіцыстычных артыкулаў у перыядычным друку.

Член навукова-рэдакцыйнага савета і аўтар звыш 80 артыкулаў па філасофіі, паліталогіі, гісторыі філасофскай і грамадскай думкі ў 18-томнай Беларускай энцыклапедыі (1996—2004). Адзін з аўтараў «Социологической энциклопедии» (2003), энцыклапедычных даведнікаў «Беларусь» (1995), «Чалавек і грамадства» (1998), «Рэлігія і царква на Беларусі» (2001), «Асветнікі зямлі Беларускай: Х–пачатак ХХ ст.» (2006; 2-е выд.), энцыклапедыі «Республика Беларусь. Т.1—6» (2005—2008) і інш. Навуковы рэдактар выдадзеных у БелЭн і іншых выдавецтвах кніг па культуралогіі, філасофіі, паліталогіі, правах чалавека.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў