wd wp Пошук:

Барыс Адамавіч Булат

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булат. Барыс Адамавіч Булат (24 ліпеня 1912, Тула — 27 сакавіка 1984, Мінск) — камандзір партызанскай брыгады «Уперад» Баранавіцкай і Мінскай абласцей Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944)[1][2].

Біяграфія

Раннія гады

Барыс Адамавіч Булат нарадзіўся 12 ліпеня 1912 года ў г. Тула ў сям’і рускага рабочага. Скончыў 8 класаў школы № 1 Зарэчанскага раёна[3], Булат працаваў манцёрам-тэлеграфістам. У 1933 годзе ўступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе Булат скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК РСФСР[2] і часта стаяў у ганаровай варце на Краснай плошчы каля Маўзалея. У 1940 годзе Булат скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і быў накіраваны для праходжання службы ў Беларускую ваенную акругу[1].

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне

На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны Барыс Адамавіч Булат знаходзіўся пад горадам Беластокам. На пяты дзень баявых дзеянняў Булат быў цяжка паранены[2], страціўшы кісць правай рукі і трапіў у палон. Неўзабаве Булату з двума іншымі ваеннапалоннымі ўдалося збегчы з лагера, і ўцекачы вырашылі ўтрох пачаць партызанскія дзеянні[1][2].

Для першай дыверсіі група выкарыстала знойдзеныя снарады ад 45-мм арудзія. Вырабіўшы самаробныя міны, Булат з таварышамі заклалі іх пад масток каля вёскі Азярніца, пусціўшы пад адхон паравоз. Да канца 1941 года група здзяйсняла невялікія дыверсіі і налёты на асобныя дробныя групы фашыстаў, а ў пачатку 1942 года да партызанаў далучыліся мясцовыя жыхары, гатовыя змагацца з немцамі. Камандзірам створанага ў Ліпічанскай пушчы партызанскага атрада абралі Булата[1].

Атрад Булата рэгулярна праводзіў дыверсіі, здзяйсняў налёты і ўступаў у баі з карнымі атрадамі. У канцы лістапада 1942 года карнікі вялікімі сіламі сталі прачэсваць Ліпічанскую пушчу, дзе хаваліся партызаны. Атрад Булата быў адціснуты да зліцця рэк Нёмана і Шчары, і камандзір вырашыў ісці на прарыў у бок Дубароўскага лесу. Было абрана найменш чаканае месца прарыву: праз занятую штабам суперніка вёску Руда Яварская. Партызаны здолелі разграміць штаб і напалі на калону праціўніка, якая накіроўвалася на начлег у вёску Дзераўная[1].

У снежні 1942 года асабісты склад атрада Булата вырас у брыгаду[2], насчитывавщую больш за 500 чалавек. У распараджэнні брыгады знаходзіліся некалькі 45-міліметровых гармат і 122-міліметровая гаўбіца[1].

Увесну 1943-года, дзякуючы скаардынаваным з іншымі партызанскімі злучэннямі дзеянням, атрад Булата прыняў удзел у «рэйкавай вайне» — партызаны ўзрывалі чыгуначныя шляхі на розных участках, пазбаўляючы нямецкія войскі транспартных артэрый. 20 жніўня 1943 года партызанамі была прадпрынятая масавая дыверсійная акцыя, у выніку якой было знішчана вялікая колькасць шляхоў[1].

У канцы 1943 года Булата адклікалі ў Баранавіцкі абкам партыі і прызначылі начальнікам аператыўнага аддзела абласнога цэнтра. Неўзабаве Булат быў адпраўлены ў Налібоцкую пушчу для арганізацыі разрозненых атрадаў у брыгаду. У выніку была сфарміравана партызанская брыгада пад назвай «Уперад», якая паспяхова ажыццяўляла напады на нямецкія гарнізоны і праводзіла дыверсіі[1][2].

У 1944 годзе Барыс Адамавіч Булат атрымаў раненне ў баі і быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе Барыс Адамовіч звольніўся ў запас[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Пасля вайны

У перыяд з канца 1944 па 1946 гады Барыс Адамавіч Булат працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарсавета, а ў 1947 годзе стаў дырэктарам велазавода. У 1956 годзе Булат скончыў Вышэйшую школу харчовай прамысловасці і з 1951 па 1973 годы працаваў дырэктарам кандытарскай фабрыкі «Камунарка»[1][2].

27 сакавіка 1984 года Барыс Адамавіч Булат сканаў. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1].

Памяць

Імем Барыса Адамавіча Булата названы вуліцы ў Лідзе і Дзятлаве[4][5]. Ганаровы грамадзянін Ліды[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Булат Борис Адамович (нявызн.) (12-27-2011). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана 20 ліпеня 2013.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Булат Борис Адамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  3. История школы № 1 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 12-27-2011.
  4. Борис Адамович Булат: годы и память (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 12-27-2011.
  5. Улица Булата (нявызн.) (12-27-2011). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2012. Праверана 20 ліпеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туле
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі