wd wp Пошук:

Ленінская партызанская брыгада

Ленінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў. 15 ліпеня 1944 года брыгада (1184 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзірам брыгады Сінічкіну і Булату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў «Перамога», імя Варашылава, «Барацьба»[1]. Атрады 54-ы і імя Калініна былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 года на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана партызанская брыгада «Перамога». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзярэчын Зэльвенскага раёна, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў. Вялі баі ў снежні 1942 года супраць карнікаў на рацэ Шчара, у сакавіку 1943 года ў час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах і ў чэрвені 1944 года — абарончыя баі разам з брыгадамі «Перамога» і імя Варашылава. На чыгуначных участках БаранавічыЛіда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 года падарвалі ці пашкодзілі больш за дзевяць эшалонаў, 5 чыгуначных мастоў, у аперацыі «рэйкавая вайна» — больш за 450 рэек, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.

Памяць

Гл. таксама

Зноскі

  1. арганізаваны ў маі 1942 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных