.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Асінара (італ.: L’Asinara) — востраў на паўночным захадзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 51,9 км². У нашы дні востраў з’яўляецца нацыянальным паркам.
Востраў Асінара знаходзіцца ў 217 км на паўночны захад ад Кальяры, сталіцы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, і ў 356 км на паўднёвы захад ад Рыма, сталіцы Італіі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 16,59 км. Найбольшая шырыня — 6,52 км, аднак ў некаторых месцах яна не перавышае 207 м. Працягласць берагавой лініі — каля 110 км.
Востраў фактычна з’яўляецца працягам ланцуга невысокіх старажытных гор, складзеных метамарфічнымі пародамі, на паўночным захадзе Сардзініі. Заходняе ўзбярэжжа скалістае і абрывістае. На ўсходнім беразе ёсць шырокія плоскія месцы вышынёй да 50 м, вылучаюцца тры пляжы. Найвышэйшы пункт на поўначы вострава дасягае 408 м.
Клімат міжземнаморскі засушлівы. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 481 мм.
Флора вострава Асінара ўключае каля 800 відаў сасудзістых раслін. Пераважна гэта шматлікія травы, аднак сустракаюцца зараснікі ядлоўца і малачая, а на поўначы вылучаецца дубовы лес.
Фаўна даволі разнастайная. На востраве шмат птушак, зайцоў, муфлонаў і здзічэлых свойскіх жывёл. Найбольшую цікавасць для наведвальнікаў уяўляе статак аслоў-альбіносаў.
У 1997 г. Асінара і прыбярэжныя тэрыторыі былі абвешчаны нацыянальным паркам. Яго наведванне магчыма толькі ў складзе арганізаваных груп. Стала на востраве жыве толькі 1 метэаролаг, які абслугоўвае пабдаваную тут станцыю.
Асінара была населена ўжо ў неаліце. На поўначы вострава выяўлены магільня тыпу домус-дэ-янас, а таксама бронзавая нурагічная статуэтка. Старажытныя рымляне называлі яго востравам Геркулеса.
У перыяд ранняга сярэднявечча Асінара была пакінута жыхарамі з-за пірацтва. У XII ст. яго нанава каланізавалі генуэзцы. Тут былі пабудаваны ваенныя ўмацаванні, адкрыты кляштар камедулаў. У пачатку XV ст. Асінара з’яўлялася важным стратэгічным пунктам генуэзцаў у барацььбе з арагонцамі за Сардзінію. У 1409 г. арагонскія войскі захапілі востраў і далучылі яго да сваіх валоданняў.
У 1775 г. Савойскі дом перадаў востраў у валоданне сардзінскаму рыцару Антоніа Манка Амату, які прыняў тытул герцага Асінары і перасяліў сюды сялян з іншых рэгіёнаў Сардзініі. У 1836 г. валоданне было вернута дзяржаве.
У 1885 г. італьянскі ўрад перасяліў тубыльцаў на поўнач Сардзініі, а на месцы іх вёскі стварыў сельскагаспадарчую калонію для зняволенных. У 1937 г. сюды высылалі палонных эфіопаў. Калонія праіснавала да 1999 г. і была зачынена пасля пераўтварэння ў нацыянальны парк.