wd wp Пошук:

Каралеўства Арагон

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арагон.

Іспанія ў 1210 г.

Каралеўства Арагон (араг.: Reino d’Aragón, ісп.: Reino de Aragón, катал.: Regne d’Aragó) — дзяржава, якая існавала ў 10351707 гадах на тэрыторыі сучаснай Іспаніі і Францыі. У розны час складалася з гістарычныя вобласці Арагон, Каталонія, Валенсія і Русільён. З 1707 года Арагон стаў часткай Іспаніі. Сталіцай каралеўства была Сарагоса.

Гісторыя

Ядро будучага каралеўства складала графства Арагон (Хака), якое існавала з 802 года і знаходзілася ў феадальнай залежнасці ад каралеўства Памплоны (Навары). Пасля спынення мясцовай дынастыі ў 943 годзе Арагон апынуўся ўключаны ў склад Навары, кароль якой Гарсія I Санчэс ажаніўся са спадчынніцай графства. Каралі Навары насілі тытул графаў Арагона да 1035 года, калі ўладанні караля Санча III Вялікага былі падзелены. Арагон быў вылучаны ў асобнае каралеўства, якое дасталася незаконнаму сыну Санча, Раміра I.

Ужо пры Раміра пачалося пашырэнне Арагона. Пасля смерці ў 1045 годзе яго брата Гансала Санчэса яго ўладанні, графствы Сабрарбэ і Рыбагорсу атрымаў у спадчыну Раміра. У 1076 годзе яго сын Санча Рамірэс быў выбраны таксама каралём Навары, якая заставалася ў складзе Арагона на правах асабістай уніі да 1134 года.

У 1150 годзе кароль Раміра II Манах выдаў замуж сваю дачку і спадчынніцу Петранілу за графа Барселоны Раймана Берэнгера IV. Іх сын, Альфонса II у 1164 годзе атрымаў у спадчыну арагонскую карону, у склад якой цяпер увайшла таксама большая частка Каталоніі.

У 1172 годзе да Арагона было далучана графства Русільён.

У 12291235 гадах падчас Рэканкісты былі адваяваны ў маўраў Балеарскія астравы, дзе ў 1276 годзе ўтварылася васальнае каралям Арагона каралеўства Мальёрка, ізноў заваяванае Арагонам у 13441349 гадах.

У 1238 годзе была заваявана Валенсія, пасля чаго да тытулатуры каралёў Арагона дадаўся яшчэ і тытул «кароль Валенсіі».

Пасля Сіцылійскай вячэрні ў 12821302 гадах каралі Арагона замацаваліся ў Сіцыліі, дзе было ўтворана васальнае Каралеўства Сіцылія, якое пазней ізноў увайшло ў склад Арагона, у 1326 годзе — на Сардзініі, а ў 1442 годзе — у Неапалітанскім каралеўстве.

Пасля шлюбу караля Фердынанда II Каталіка і Ізабелы I Кастыльскай Кастылія і Арагон былі да 1516 года аб’яднаны ў каралеўства Іспанія.

Тытул караля Арагона ўваходзіў у тытулатуру каралёў Іспаніі да 1707 года, калі ён канчаткова знік.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Арагона
Катэгорыя·З’явіліся ў 1035 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Пірэнейскага паўвострава
Катэгорыя·Зніклі ў 1707 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Каталоніі
Катэгорыя·Каралеўствы