wd wp Пошук:

Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў

Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў (нар. 24 ліпеня 1937, пас. Івашкова Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці) — савецкі і беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1985). Герой Сацыялістычнай Працы (1988).

Біяграфія

Нарадзіўся 24 ліпеня 1937 года ў пасёлку Івашкова (цяпер у складзе в. Новая Гусявіца) Уваравіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Беларус. Бацька — Тарас Сцяпанавіч Кобрусеў — заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі БССР (1967).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе калгаснікам калгаса імя Леніна Уваравіцкага раёна. Удзельнічаў у асваенні цалінных зямель Казахскай СССР. Пазней працаваў інструктарам, сакратаром Уваравіцкага райкама ЛКСМБ. У 1963 годзе завочна скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (аграном-эканаміст)[1].

З 1963 года — старшы эканаміст па працы і заработнай плаце Рэчыцкага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з чэрвеня 1964 года — інспектар-арганізатар Гомельскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, з лютага 1965 года — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Гомельскага райвыканкама, са снежня 1969 года — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і адначасова намеснік старшыні Гомельскага райвыканкама[1].

У кастрычніку 1979 года ўзначаліў саўгас «Брылёва» ў в. Мічурынская Гомельскага раёна, якім кіруе дагэтуль. На працягу дзесяці гадоў ён не толькі вывеў прадпрыемства з крызіснага стану, але і рэфармаваў гаспадарку, правёў тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, ініцыяваў выпуск новых відаў прадукцыі і ўкараніў перадавыя метады арганізацыі працы ў жывёлагадоўлі. У 1984 годзе скончыў узвядзенне цяплічнага камбінату. У аграгарадку Мічурынская разгарнуў маштабнае жыллёва-культурнае будаўніцтва. Заснаваў кансервавы завод «Брылёва», на якім функцыянуе першы ў краіне цэх па перапрацоўцы спаржавай фасолі і зялёнага гарошку з участкам замаразкі гародніны, нацэлены на імпартазамяшчальную вытворчасць[2].

У складаных эканамічных умовах перабудовы прадпрыемства ўстойліва дасягала высокіх вытворчых паказчыкаў[1]. На працягу многіх гадоў саўгас займаў першыя месцы ў Беларусі па ўраджайнасці гародніны адкрытага грунту і вытворчасці малака. У 2011 годзе быў сабраны рэкордны ўраджай гародніны — 10700 т, а сярэдні ўдой малака на карову падняўся з 8308 кг/год (2010) да 9372 кг/год (2015).

Заслугі кіраўніка і працаўнікоў саўгаса «Брылёва» адзначаны неаднаразовым удзелам у ВДНГ СССР і атрыманымі там медалямі і дыпломамі. У 1985 годзе А. Т. Кобрусеву прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР», у 1988 годзе «за выбітныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі, і праяўленую працоўную доблесць» ён удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога, Гомельскага раённага, Красненскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў (2000—2008). Член Прэзідыума абласнога грамадскага аб’яднання ветэранаў. Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу (2016).

На пачатак 2021 года Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў быў апошнім у краіне Героем Сацыялістычнай Працы, які працаваў[2].

Узнагароды і званні

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2017)[3], двума ордэнамі Леніна (1982, 1988), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1973), ордэнам «Знак Пашаны» (1976), залатым медалём «Серп і Молат», медалямі «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна, «За асваенне цалінных земляў», «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» (2019). Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2022[4]), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, дзве ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2011 годзе ўдастоены звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна (бел.) . Гомельскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 Директор КСУП «Брилево» Аркадий Кобрусев награжден нагрудным знаком «За заслугі ў сельскай гаспадарцы»(руск.) . Гомельский районный исполнительный комитет (19 сакавіка 2021). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  3. Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод (бел.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (18 снежня 2017). Праверана 16 кастрычніка 2021.
  4. Распараджэнне № 34рп ад 22 лютага 2022 г. «Аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Функцыянеры УЛКСМ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы