wd wp Пошук:

Казахская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Казахская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Казахская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Гісторыя

Утворана першапачаткова як Кіргізская АССР у складзе РСФСР 26 жніўня 1920 года з сталіцай у Арэнбурзе. У лютым 1925 года Арэнбургская вобласць была выведзена са складу Кіргізскай АССР і перададзена РСФСР, а сталіца была перанесена ў Кызыл-Арду (1925), потым у Алма-Ату (1929).

У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання Сярэдняй Азіі ў 1924-1925 гадах усё казахскія зямлі аб’ядналіся. У 1925 году Кіргізская АССР была перайменавана ў Казакскую АССР. 20 ліпеня 1930 года ад яе да РСФСР была аддзеленая Каракалпакія, пазней перададзеная ў склад Узбекскай ССР. 5 лютага 1936 года Казакская АССР была перайменавана ў Казахскую АССР.

5 снежня 1936 года Казахскай АССР быў нададзены статус саюзнай рэспублікі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Казахская ССР
Рэспублікі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дзяржавы ў гісторыі Казахстана