wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Рудзянок

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудзянок. Аляксей Рудзянок (нар. 25 лютага 1993, Стоўбцы) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Пасля выхаду каманды ў Першую лігу ў сезоне 2011 страціў месца ў складзе, і ў 2012 годзе перайшоў у «Іслач», якой таксама дапамог выйсці ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА. У сезоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У сезоне 2015 гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецк». У 2016 годзе далучыўся да дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы», у складзе якога гуляў за дубль. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 мая 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч так і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе мінчан. У сезоне 2017 вярнуўся ў Першую лігу, выступаў спачатку за «Нёман-Агра», а ў ліпені перабраўся ў «Смаргонь». З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.

У снежні 2017 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў стаў іграком «Іслачы»[2]. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Пад канец сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці паўабаронцы. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі (чатыры разы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі і тройчы ў Кубку Беларусі), часцей гуляў за дубль.

У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач»[3] і неўзабаве папоўніў склад мінскага НФК[4], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду[5].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[6].

Міжнародная кар’ера

У верасні 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 14 мая 2012 года згуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны (1:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3Гарадзея287
2011Д2Гарадзея50
2012Д3Іслач2810
2013Д2Іслач150
2014Д2Рэчыца-2014262
2015 (1)Д3Колас60
2015 (2)Д3Клецк130
2016Д1Крумкачы10
2017 (1)Д2Нёман-Агра156
2017 (2)Д2Смаргонь158
2018Д1Іслач241
2019 (1)Д1Іслач40
2019 (2)Д2НФК131

Зноскі

  1. Aleksey Rudenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Алексей Руденок стал игроком «Ислочи»
  3. «Ислочь» рассталась с Алексеем Руденком
  4. Алексей Руденок перешел в НФК
  5. НФК покинули восемь игроков
  6. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас-Дружба
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Клецк
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стоўбцах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта