wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Глеб

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Паўлавіч Глеб (нар. 1 мая 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца). Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2001—2019). Адзін з самых паспяховых футбалістаў у гісторыі Беларусі.

Клубная кар’ера

Глеб пачаў займацца футболам у школе мінскага «Дынама». Ва ўзросце 17 гадоў падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. У 1999 годзе ў складзе каманды стаў чэмпіёнам Беларусі.

«Штутгарт»

Адзначаны скаўтамі ў 2000 годзе Аляксандр перайшоў у клуб нямецкай Бундэслігі — «Штутгарт». За футбаліста БАТЭ атрымаў прыкладна 150,000 еўра. Дэбютаваў у Бундэслізе 5 верасня 2000 года ў гасцявым матчы супраць «Кайзерслаўтэрна», Глеб выйшаў на замену на апошнія 20 хвілін. Правёўшы толькі 6 матчаў у свой першы сезон у Германіі, на другі год Глеб стаў стабільным гульцом асновы.

У сезоне 2002/2003 «Штутгарт» заняў другое месца ў чэмпіянаце Германіі і выйшаў у Лігу чэмпіёнаў. Пасля таго як галоўны трэнер Фелікс Магат пакінуў клуб, вынікі Штутгарта пагоршыліся. Нягледзячы на гэта, у сезоне 2004/05 Глеб стаў адным з першых па колькасці галzвых перадач у Бундэслізе.

«Арсенал»

У чэрвені 2005 года Глеб далучыўся да складу лонданскага «Арсенала». За яго пераход Штутгарт атрымаў каля 15 мільёнаў еўра. Арсен Венгер выкарыстоўваў Глеба на многіх пазіцыях, у першую чаргу як правага вінгера. Дэбют у складзе Арсенала адбыўся ў жніўні 2005 у матчы супраць «Чэлсі». У студзені 2006 Аляксандр замацаваўся ў аснове клубу і забіў свой першы гол у вароты «Мідлсбра». У маі Глеб стаў першым і на дадзены момант адзіным беларускім футбалістам, які прымаў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў. За сезон Глеб згуляў 40 матчаў.

У сезоне 2006/07 Глеб правеў 48 матчаў у складзе «Арсенала». На наступны сезон Аляксандр з-за шэрагу траўм у камандзе ў поўнай меры змог праявіць свой універсалізм.

«Барселона»

16 ліпеня 2008 года Глеб перайшоў у іспанскую «Барселону». Кошт трансферу склаў 15 мільёнаў еўра. Нягледзячы на тытулы, якія Аляксандр выйграў у складзе каманды (чэмпіянат і Кубак Іспаніі, Ліга чэмпіёнаў), Глеб вырашыў пакінуць каманду з-за адсутнасці гульнявой практыкі.

«Штутгарт»

У ліпені 2009 года Барселона аддала Глеба ў арэнду на адзін год у яго мінулую каманду, «Штутгарт». Аляксандр правеў свой не лепшы сезон, не забіўшы ніводнага мяча ў чэмпіянаце Германіі.

«Бірмінгем Сіці»

Вярнуўшыся са «Штутгарта» ў Барселону Глеб апынуўся ў чарговай арэндзе. На гэты раз у англійскім «Бірмінгем Сіці». Аднак брытанская манера гульні, якую дэманстравала каманда, не падыходзіла Глебу. Клуб выйграў Кубак англійскай лігі, але вылецеў з Прэм’ер-лігі.

«Вольфсбург»

У пачатку сезона 2011/12 перайшоў у арэнду ў «Вольфсбург», дзе далучыўся да свайго былога трэнера Фелікса Магата. Яшчэ ў канцы мінулага сезона футбаліст атрымаў траўму, пасля якой доўга аднаўляўся. Глеб спадзяваўся, што трэнерскі талент Магата дапаможа яму зноў выйсці на пік формы. Футбаліст паспеў правесці за клуб 4 матчы і забіў 1 гол, пасля чаго адносіны Глеба з «Вольфсбург» нечакана былі разарваныя.

«Крылы Саветаў»

У студзені 2012 года датэрмінова разарваў кантракт з «Барселонай», што дзейнічаў да чэрвеня гэтага года. У лютым падпісаў кантракт да канца сезона з самарскім клубам «Крылы Саветаў».

БАТЭ

26 ліпеня 2012 года вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да 30 жніўня 2012. Пасля выхаду БАТЭ ў Лігу чэмпіёнаў падоўжыў кантракт да канца года. Дапамагаў барысаўскаму клубу пераважна ў матчах Лігі чэмпіёнаў, у нацыянальным першынстве правёў толькі 6 матчаў.

16 студзеня 2013 года падпісаў з БАТЭ новы кантракт на адзін год[3]. Стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы замест пакінуўшага клуб Рэнана Брэсана. 17 красавіка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана» (1:2) ударыў па твары Аляксандра Анюкевіча, за што атрымаў дыскваліфікацыю на 5 матчаў[4], але пазней яна была скарочана да трох[5]. Пасля адбыцця дыскваліфікацыі вярнуўся ў асноўны склад барысаўчан.

«Каньяспор»

У студзені 2014 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт на 1,5 гады з клубам мацнейшага турэцкага дывізіёна «Каньяспор» з гораду Конья[6]. У чэмпіянаце Турцыі дэбютаваў 27 студзеня 2014 у матчы супраць «Фенербахчэ» (1:2), дзе адразу вызначыўся галявой перадачай. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе «Каньяспора».

Апошні матч за «Каньяспор» згуляў 20 снежня 2014 года. Пасля толькі трэніраваўся разам з камандай, але нават не трапляў у заяўку на матчы. Прычынай адхілення Глеба ад складу лічыцца канфлікт з галоўным трэнерам Айкютам Каджаманам. У выніку, 2 лютага 2015 года, разарваўшы кантракт з «Каньяспорам», стаў іграком іншага турэцкага клуба — «Генчлербірлігі»[7].

«Генчлербірлігі» і БАТЭ

У складзе сталічнага клуба Глеб трывала выступаў у аснове. За паўгады правёў за «Генчлербірлігі» 15 матчаў у чэмпіянаце і 4 у Кубку Турцыі, забіў 2 галы. У чэрвені 2015 года Аляксандр паведаміў, шо па заканчэнні кантракта пакідае «Генчлербірлігі»[8].

Пасля зыходу з «Генчлербірлігі» цікавасць да Глеба праяўляла некалькі замежных клубаў, таксама ім цікавіліся мінскае «Дынама» і БАТЭ. 7 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб чарговым вяртанні Аляксандра ў БАТЭ, з якім быў падпісаны кантракт да канца сезона 2015[9]. У складзе БАТЭ ў асноўным выкарыстоўваўся ў матчах Лігі чэмпіёнаў, у чэмпіянаце Беларусі правёў толькі чатыры матчы ў сезоне 2015. У кастрычніку 2015 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні кантракта з БАТЭ ў студзені 2016 года вярнуўся ў «Генчлербірлігі»[10]. Улетку 2016 пакінуў «Генчлербірлігі» ў якасці свабоднага агента, і 22 ліпеня 2016 года зноў стаў іграком БАТЭ[11]. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2016 года не стаў яго падаўжаць і пакінуў БАТЭ.

«Крылы Саветаў»

У лютым 2017 года зноў стаў іграком самарскіх «Крылаў Саветаў», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2016/17[12]. У складзе самарскага клуба, аднак, не здолеў замацавацца ў якасці асноўнага іграка, з-за траўм прыняў удзел толькі ў сямі матчах Прэм’ер-лігі. Па выніках сезона 2016/17 «Крылы Саветаў» выбылі ў ФНЛ, пасля чаго ў маі 2017 года стала вядома аб сыходзе Глеба з каманды[13].

Нягледзячы на прапановы розных клубаў, доўгі час знаходзіўся без каманды. У жніўні 2017 года, пасля жараб’ёўкі групавога раўнда Лігі Еўропы, дзе ў супернікі БАТЭ дастаўся «Арсенал», хацеў вярнуцца ў барысаўскі клуб і завяршыць кар’еру гасцявым матчам у Лондане ў снежні 2017 года, аднак БАТЭ адмовіўся ад паслуг паўабаронцы. У другой палове 2017 года і пачатку 2018 года заставаўся без каманды, аддаючы час сям’і і перыядычна з’яўляючыся ў медыйнай прасторы ў якасці эксперта на тэлебачанні, праводзіў жараб’ёўкі Лігі Нацый УЕФА і чэмпіянату Беларусі 2018.

Вяртанне ў БАТЭ

У сакавіку 2018 года адправіўся ў Казахстан, аднак не здолеў дамовіцца аб падпісанні кантракта з «Кайратам». Неўзабаве зноў стаў іграком БАТЭ[14]. Пачынаў сезон 2018 на лаўчы запасных, неўзабаве стаў выхадзіць на замену. У чэрвені і верасні адсутнічаў з-за траўмы, а ў лістападзе замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[15]. У лютым 2019 года прымаў удзел у матчах 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць лонданскага «Арсенала». З красавіка з-за траўмы практычна перастаў з’яўляца на полі, адгуляў толькі 18 хвілін у матчы з «Мінскам». У чэрвені 2019 года кантракт з барысаўскім клубам быў разарваны[16].

«Іслач»

У жніўні 2019 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам з Мінскага раёна[17]. Спачатку выхадзіў на замену, а пазней замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2020 года афіцыйна абвясціў аб завяршэнні кар’еры[18].

Міжнародная кар’ера

У складзе моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) удзельнічаў у фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2004 года.

У 2001 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Пазней быў капітанам зборнай. З восені 2016 года перастаў выклікацца ў каманду, аднак у лістападзе 2018 года зноў быў запрошаны на матчы Лігі нацый УЕФА супраць Люксембурга і Сан-Марына.

Дзейнасць пасля футбола

У ліпені 2021 года ў складзе дэлегацыі беларускага НАК быў з візітам на Бахрэйне, дзе сустрэўся з кіраўніком мясцовага НАК. Некаторыя рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб падпісанні Глебам кантракта з клубам «Аль-Халідыя», але яго жонка абвергла гэтыя звесткі[19].

У студзені 2022 года стала вядома, што ў канцы 2021 года Глеб увайшоў у новаўтвораны савет дырэктараў жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ»[20].

Сям’я і прыватнае жыцце

Аляксандр быў жанаты з былой вакалісткай гурта «Топлесс», Настассяй Касенковай. У 2016 годзе паўторна ажаніўся, жонку завуць Святлана. У тым жа годзе ў Аляксандра і Святланы нарадзілася дачка.

Брат Вячаслаў таксама футбаліст.

Скандалы

У 2021 годзе Tribuna.com апублікавала расследаванне аб зямельным участку каля Мінскага мора ў в. Лапаравічы, які футбаліст набыў за 2,5 дзяржкошту і папрасіў яго ў самога Аляксандра Лукашэнкі[21].

Тытулы

БАТЭ

Барселона

Бірмінгем Сіці

Індывідуальныя

Зноскі

  1. Aleksandr Hleb // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alexander Hleb // FBref.com
  3. Александр Глеб подписал с БАТЭ новый контракт — до конца года
  4. Футбол. Александр Глеб получил дисквалификацию на пять матчей
  5. Дисквалификация Глеба сокращена: Решил подать апелляцию. Видите, прокатило Архівавана 8 мая 2013.
  6. Александр Глеб подписал контракт с турецким «Коньяспором»
  7. Александр Глеб подписал контракт с «Генчлербирлиги» (ФОТО)
  8. Александр Глеб заявил, что покинул «Генчлербирлиги»
  9. Александр Глеб стал игроком БАТЭ
  10. Александр Глеб подписал полугодовой контракт с «Генчлербирлиги»
  11. БАТЭ объявил о подписании контракта с Александром Глебом
  12. «Крылья Советов» объявили о подписании контракта с Александром Глебом
  13. Александр Глеб покидает «Крылья Советов»
  14. Александр Глеб вернулся в БАТЭ
  15. БАТЭ подтвердил продление контракта с Александром Глебом
  16. Глеб и БАТЭ расторгли контракт
  17. Александр Глеб подписал контракт с “Ислочью”
  18. Официально: Александр Глеб завершил карьеру
  19. Слухи о том, что Александр Глеб возобновит карьеру в Бахрейне, опровергла его жена
  20. Членом чего стал Александр Глеб. Как мы искали загадочный совет директоров (он все-таки существует!) «Торпедо-БелАЗ»
  21. Попросил у Лукашенко (ФОТО) и заплатил 2,5 госцены: теперь мы точно знаем, как Глеб получил элитную землю у Минского моря(руск.) . Tribuna.com (8 лютага 2021). Праверана 28 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Ігракі ФК Каньяспор
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Генчлербірлігі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт II
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Бірмінгем Сіці
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта