wd wp Пошук:

ФК Крылы Саветаў Самара

«Крылы Саветаў» (руск.: Крылья Советов) — расійскі футбольны клуб з горада Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2004 года. Да 2014 года быў адзіным немаскоўскім клубам, які ўдзельнічаў ва ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» і «Лакаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клуб больш за 45 сезонаў правёў у элітных дывізіёнах расійскага футбола. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расіі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расійскіх футбольных клубаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расійскіх першынстваў 1 жніўня 2011 года матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкара».

Гісторыя

1942—1990

У пачатку 1942 года старшыня цэнтральнага камітэта прафсаюза авіяцыйнай галіны Васерман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве і Куйбышаве. 12 красавіка намеснік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве і Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонежскага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуіраваных у Куйбышаў з Мінска і Данецка была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 мая 1942 года. 30 ліпеня 1944 года адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фінала «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лакаматыва» з лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лакаматыў» 3 чэрвеня 1945 года супраць каманды «Тарпеда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю з лікам 1:1. Гол, які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР, забіў Пётр Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградскім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі з лікам 2:1 «Балтфлот». Потым былі выязныя перамогі ў Новасібірску, Чалябінску, Свярдлоўску і Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідары групы, а за адзін тур да заканчэння чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забяспечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 года ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградскаму «Зеніту» з лікам 1:2.

1991—1998

Пасля спынення існавання СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клуб дэбютаваў у чэмпіянаце Расіі ў Маскве 29 сакавіка 1992 года ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расіі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 года ў хатнім матчы супраць пецярбургскага «Зеніта» з лікам 1:0, гол забіў Аляксандр Цыганкоў. 7 верасня 1992 года ў гасцявым матчы супраць стаўрапольскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паражэнне з лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Расія Бр Іван Ламаеў 1999
4 Расія Аб Аляксандр Салдацянкоў Капітан каманды 1996
5 Расія Аб Юрый Гаршкоў 1999
6 Расія ПА Сяргей Бабкін 2002
7 Расія Нап Дзмітрый Цыпчанка 1999
8 Расія ПА Максім Віцюгоў 1998
9 Расія ПА Сяргей Піняеў 2004
10 Расія ПА Дзяніс Якуба 1996
11 Расія ПА Раман Яжоў 1997
13 Расія ПА Даніл Ліпавой 1999
14 Расія ПА Аляксандр Каваленка 2003
15 Расія Нап Максім Глушанкоў 1999
17 Расія ПА Уладзімір Хубулаў 2001
18 Расія ПА Арцём Сакалоў 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Боснія і Герцагавіна ПА Амар Рахманавіч 1994
21 Украіна ПА Дзмітрый Іванісеня 1994
22 Бразілія Аб Фернанду Кастанца 1998
23 Нідэрланды Аб Глен Бейл 1995
24 Расія Аб Раман Яўгеньеў 1999
30 Сербія ПА Аляксандар Чыркавіч 2001
31 Расія Аб Георгій Зотаў 1990
39 Расія Бр Яўген Фралоў 1988
44 Харватыя Аб Матэа Барач 1994
72 Расія Аб Уладзіслаў Цеплякоў 2004
73 Расія Нап Уладзіслаў Шытаў 2003
81 Расія Бр Багдан Аўсяннікаў 1999
95 Расія Аб Ілья Гапонаў 1997

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. 500 матчей «Крыльев Советов» в премьер-лиге России. kc-camapa.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы СССР
Катэгорыя·Футбольныя клубы Расіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1942 годзе
Катэгорыя·ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта