wd wp Пошук:

Клуб Сяргея Алейнікава

Клуб Сяргея Алейнікава — адзін з трох ганаровых клубаў, заснаваны рэдакцыяй газеты “Прессбол” (разам з клубам бамбардзіраў і клубам “сухіх” варатароў). Уключае футбалістаў, якія сыгралі 500 і больш матчаў на вышэйшым узроўні. Названы ў гонар выбітнага айчыннага футбаліста Сяргея Алейнікава, які першы сыграў гэту колькасць матчаў у прафесійным футболе.

Умовы ўключэння

У клуб уключаюцца футбалісты, якія сыгралі 500 і больш матчаў у:

  1. вышэйшых лігах (дывізіёны 1) чэмпіянатаў Беларусі, СССР і замежных краін;
  2. у розыгрышах Кубкаў Беларусі, СССР і іншых краін на ўсіх стадыях (у Англіі, Францыі і Японіі — яшчэ і ў Кубках ліг);
  3. у складзе нацыянальнай, алімпійскай і маладзёжнай зборных Беларусі і СССР;
  4. у еўрапейскіх клубных кубкавых турнірах (Кубак чемпіёнаў/Ліга чэмпіёнаў, Кубак УЕФА/Лігі Еўропы УЕФА, Кубку кубкаў і Кубак Інтэртота) у складзе беларускіх (з 1992 года), савецкіх (да 1992 года) і замежных клубаў;
  5. у Суперкубках Беларусі, СССР і іншых краін.

Склад клуба

На студзень 2022 года ў клуб уваходзяць[1]:

Бліжэйшым кандыдатам на ўступленне з’яўляецца Максім Бардачоў — 487 матчаў.

Зноскі

  1. Клуб Сергея Алейникова. 28 гвардейцев

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Футбол у Беларусі