wd wp Пошук:

Рэнан Брэсан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рэнан Брэсан (парт.: Renan Bardini Bressan, нар. 3 лістапада 1988) — беларускі футбаліст бразільскага паходжання, атакуючы паўабаронца бразільскага клуба «Віла-Нова» з Гаяніі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачаў шлях у прафесійны футбол у сваім родным горадзе ў 2005 годзе, калі ўтварылася мясцовая каманда «Атлетыка Сідадэ». У 2007 годзе падпісаў кантракт з «Гомелем». За 2 гады гульні забіў 7 галоў. Футбаліст гуляў на пазіцыі атакуючага цэнтральнага паўабаронцы. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з БАТЭ. У складзе БАТЭ выйграў мноства кубкаў і трафеяў, прызнаваўся 2 разы найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. Удзельнік Лігі Еўропы 2010/11, Лігі чэмпіёнаў 2011/12 і Лігі чэмпіёнаў 2012/13.

У лістападзе 2012 года стала вядома пра пераход Брэсана ў «Аланію» з Уладзікаўказа[4]. У «Аланіі» не здолеў стаць іграком асновы. У кастрычніку 2013 года пакінуў «Аланію» з-за фінансавых праблем у клубе[5].

Пасля таго, як Брэсан стаў свабодным агентам, інтарэс да яго мела шмат клубаў з розных краін Еўропы і Азіі, а таксама Бразіліі[6]. У выніку ў студзені 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з дзейным чэмпіёнам Казахстана, клубам «Актабэ»[7]. Але, праз месяц з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам клуба і трэнерскага штаба пакінуў «Актабэ» і хутка стаў іграком іншага казахстанскага клуба — «Астаны»[8]. У сакавіку 2014 быў афіцыйна прадстаўлены як ігрок сталічнага клуба[9]. Але ў выніку так і не здолеў зайграць у складзе «Астаны», рэдка праходзячы ў асноўны склад клуба. У ліпені 2014 года кантракт з «Астаной» быў разарваны[10].

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Рыу Аві»[11]. У складе «Рыу Аві» хутка замацаваўся ў асноўным складзе. Пазней цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг клубаў Бразіліі і Турцыі. У чэрвені 2016 года перайшоў у кіпрскі АПОЭЛ[12]. Аднак, у кіпрскім клубе не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2017 года, разарваўшы пагадненне з АПОЭЛам, стаў іграком партугальскага «Шавіша»[13]. У маі 2019 года, пасля таго як «Шавіш» страціў месца ў Прымейра-лізе, пакінуў каманду[14].

У верасні 2019 года падпісаў кантракт з клубам «Куяба» з бразільскай Серыі B[15]. Згуляўшы за каманду ў трох матчах, пакінуў яе па заканчэнні кантракта ў снежні 2019 года[16]. У лютым 2020 года далучыўся да іншага клуба другога бразільскага дывізіёна — «Параны»[17], дзе стаў адным з вядучых ігракоў. У кастрычніку 2020 года падоўжыў кантракт з «Паранай» да канца 2021 года[18]. У лютым 2021 года, пасля таго як «Парана» страціла месца ў Серыі B, перайшоў у «Жувентуды»[19], дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных, правёў толькі чатыры матчы ў Лізе Гаушу.

У чэрвені 2021 года падпісаў кантракт з клубам КРБ[20], а ў снежні 2021 года перайшоў у «Крысіуму»[21]. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віла-Нову»[22].

Міжнародная кар’ера

У снежні 2010 года атрымаў беларускае грамадзянства. У лютым 2012 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскім матчы са зборнай Малдовы. Улетку 2012 гуляў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях, дзе забіў мяч у браму Бразіліі.

Узнагароды

Зноскі

  1. Renan Bressan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renan Bardini Bressan // FBref.com
  3. Renan Bardini Bressan // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Рэнан Брэсан пераходзіць у расійскую «Аланію»
  5. Ренан Брессан в одностороннем порядке расторг контракт с владикавказской “Аланией”
  6. 10 клубов, в которых Ренан Брессан мог и еще может продолжить карьеру(недаступная спасылка)
  7. Брессан подписал двухлетний контракт с “Актобе”
  8. Брессан подписал двухлетний контракт с “Астаной”
  9. Ренан Брессан официально представлен как футболист “Астаны” (ФОТО)
  10. Ренан Брессан расторг контракт с “Астаной”
  11. Брессан перешел в “Риу Аве”
  12. АПОЭЛ подписал контракт с Брессаном
  13. “Шавиш” официально сообщил о подписании контракта с Брессаном
  14. Ренан Брессан расторг контракт с “Шавишем”
  15. Ренан Брессан подписал контракт с бразильским клубом “Куяба”
  16. Брессан покинул “Куябу”
  17. Ренан Брессан нашел новый клуб
  18. Брессан продлил контракт с “Параной” до декабря 2021 года
  19. Футбол. Ренан Брессан перебрался из “Параны” в “Жувентуде” и продолжит карьеру в сильнейшем дивизионе чемпионата Бразилии
  20. Ренан Брессан нашел новый клуб
  21. Ренан Брессан подписал контракт с “Крисиумой”
  22. Брессан перешел в “Вила-Нову”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Жувентуды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Імігравалі ў Беларусь з Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Крысіума
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК АПОЭЛ
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу Аві
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санта-Катарыне
Катэгорыя·Ігракі ФК Шавіш
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Тубаран
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Парана
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ
Катэгорыя·Ігракі ФК Куяба
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК КРБ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віла-Нова Гаянія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі